Запрашаем на курс “Актыўная ацэнка – 2019”

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на восьмы курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2019». Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2019 г, 24:00.

 

Умовы ўдзелу:

Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:

  • Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця  сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
  • Быць адкрытымі для ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі для апрабацыі новых ведаў на практыцы;
  • Валодаць базавымі ведамі па карыстанню камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты.
  • Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

Змест і арганізацыя курса

Актыўная ацэнка (АА) не разлядае ацэньванне як кантроль, яна  дазваляе эфектыўна матываваць вучняў, прымушае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне.

Укараненне актыўнай ацэнкі ў Вашу педагагічную дзейнасць будзе, вiдавочна, патрабаваць змены існуючых звычак і метадаў працы, а таксама прыстасавання прапанаваных элементаў актыўнай ацэнкі да вашай сістэмы навучання. Пры гэтым актыўная ацэнка не патрабуе змяненняў у навучальнай праграме.

Як удзельнік/удзельніца курсаў Вы будзеце паступова ўводзіць на сваіх уроках элементы актыўнай ацэнкі і мець дапамогу з боку ментара. Курс складаецца з сямі модуляў. Кожны модуль працягваецца каля трох тыдняў. Прыкладна раз на тры тыдні ўдзельнікі будуць атрымліваць невялікі дыдактычны матэрыял (у выгладзе прэзентацыі, тэстаў для самаправеркі, відэалекцый і ў тэкставым выглядзе, у сярэднем 4-6 старонак)  і заданне, якое павінены зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай а таксама матэрыяламі сайта  www.aacenka.by. Па выніках кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.

Настаўнікі, якія скончаць курс “Актыўная ацэнка”, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 90-гадзіннага курса (сертыфікат міжнароднага ўзору).

Тэрмін навучання: 6 месяцаў.

Удзел у навучанні бясплатны.

Хто вядзе курс
Курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры падтрымцы РГА  “Таварыства беларускай школы”,  Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Польшча), адукацыйных парталаў  www.nastaunik.info, і www.aacenka.by і інш. У якасці ментараў і кансультантаў  выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго для беларускіх умоваў.

Як падаць заяўку:

Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць онлайн  анкету-заяўку.   Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам.  Рэкамендацыйныя лісты ад практыкаў АА ў Беларусі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі.

Тэрмін прыёму заявак: з 9 па 20 верасня 2019 г.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена у пачатку кастычніка 2019 г.


Comments

Запрашаем на курс “Актыўная ацэнка – 2019” — 1 каментарый

  1. Читала о активной оценке в статье,которую нашла в инете готовясь к докладу о методах обучения. Очень понравилось, но к сожалению не очень разобралась. Хотелось бы узнать более близко это тему и применить в своей работе.Класс у меня -первый. Учащихся 11.Это сельская школа. У меня есть желание,опыт работы(34 года),категория- высшая.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: