Практыкі паспяховага навучання

У сеціве з’явіўся новы адукацыйны анлайн-рэсурс для педагогаў “Практыкі паспяховага навучання”:  https://methodby.tilda.ws/

Сайт разлічаны на настаўнікаў, выкладчыкаў, метадыстаў, іншых спецыялістаў у адукацыі, якія зацікаўлены ў эфектыўнай рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу, выкарыстанні доказнай педагогікі, развіцці сацыяльна-эмацыйнага навучання, функцыянальнай граматнасці  і ключавых/універсальных кампетэнцый вучняў.


На рэсурсе можна знайсці  агляды новых тэндэнцый развіцця адукацыі, рэкамендацыі міжнародных і беларускіх экспертаў, актуальную аналітыку,  рэкамендацыі па выніках  даследаванняў адукацыі, практыкумы, анлайн-курсы, дапаможнікі, мануалы для настаўнікаў.

Запрашаем пазнаёміцца з сайтам. 


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: