Падарунак у дзень настаўніка – старонка пра штучны інтэлект у адукацыі

Дарагія калегі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Прыміце шчыры дзякуй за педагагічнае майстэрства, імкненне да творчага пошуку, вернасць прафесіі. Моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Запрашаем на новую старонку “Штучны інтэлект” на адукацыйным анлайн-рэсурсе для педагогаў “Практыкі паспяховага навучання”:
Шукаем адказы на пытанні:
– Што такое граматнасць у галіне штучнага інтэлекту? Чаму АІ-граматнасць важная?
– Якія веды, уменні і стаўленні складаюць АІ-кампетэнцыю? Структура граматнасці ў галіне штучнага інтэлекту.
– Як інтэграваць АІ ў навучанне? Якія AI-сэрвісы найбольш эфектыўныя для выкарыстання ў навучальным працэсе?
– Прыклады навучальных прадуктаў, створаных педагогамі з дапамогай АІ.

Пра штучны інтэлект і АІ-граматнасць тут: https://methodby.tilda.ws/ai-literacy

А вось прыклад навучальнага роліка, які стварылі настаўнікі з дапамогай штучнага інтэлекту.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: