Лісты-запрашэнні на курс “Актыўная ацэнка-2019” былі разасланыя 4 кастрычніка 2019 г. Просьба ўсіх заяўнікаў праверыць свю паштовую скрыню і зарэгістравацца на платформе курса. Калі вы не зарэгіструецеся своечасова, замест вас арганізатары возьмуць іншага настаўніка. Лісты да тых, хто не патрапіў на курс (а сёлета такіх больш за 100 чалавек) будуць разасланыя пасля 10 кастрычніка, калі канчаткова сфармуюцца групы.
Важна! Правярайце не толькі уваходныя лісты, але і “Спам”. Туды можа трапіць ваша запрашэнне. Такое бывае, калі з аднаго адраса ідзе масавая рассылка, як у нашым выпадку – рассылка запрашэнняў.
Да сустрэчы на платформе dn.aacenka.by!

Добры дзень! Я Святлана Клеужыц. Маё запрашэнне на курс АА сапрауды загубiлася у скрыни “Спам”. Я маю намер удзельничаць у курсе.
Дзень добры. Вельмi ўдзячна арганiзатарам курса за тое, што дадаткова разгледзелi маю кандыдатуру.Пра АА я толькi чула, мяне вельмi зацiкавiла тое, што з дапамогай АА можна матываваць вучняў браць адказнасць за сваё навучанне. Менавiта матывацыi не хапае маiм вучням, многiя не разумеюць для чаго iм трэба вучыцца. Вельмi спадзяюся, што з дапамогай гэтага курса навучуся так арганiзаваць сумесную дзейнасць з вучнямi, каб павысiць цiкаўнасць да навучання.
Працуем, сябры!
Дзякую за магчымасць павысіць свой прафесійны Ўзровень і самаадзнаку!