Адказ на яго:
Адказвае Ева Боргаш:
“ Актыўная ацэнка найбольш папулярная ў Англіі. У Польшчы ўводзіцца паступова. Што тычыцца даследаванняў, то яны праводзіліся ў той жа Англіі. Было выяўлена, што працэс навучання з АА праходзіць нашмат хутчэй. Вучэбны матэрыял, які вучні звычайна засвойвалі на працягу 12 месяцаў, у класах з АА засвойваўся за 8 месяцаў. А самае галоўнае – вучні набываюць навыкі самастойна вучыцца, становяцца больш адказнымі, павышаецца іх самаацэнка і вера ва ўласныя магчымасці.”