Завяршыўся набор на курс дыстанцыйнага навучання АА-2014

На курс дыстанцыйнага навучання “Актыўная ацэнка – 2014” паступіла 143 заявы ад педагогаў з усіх абласцей Беларусі. Раней планавалася набраць на курс 70 чалавек. Пра вынікі адбору ўсім заяўнікам будзе паведамлена па электроннай пошце ў бліжэйшы час.
Курс пачнецца 6 кастрычніка.

AA-M1-uvodziny_u_kurs


Comments

Завяршыўся набор на курс дыстанцыйнага навучання АА-2014 — 4 каментарыя

  1. Добрый день!
    Поздравляю вас, коллеги, с профессиональным праздником! Желаю вам творческих успехов и удовлетворения от своей работы!
    И хочу уточнить – результаты прохождения или непрохождения отбора на курсы будут высланы всем? Или только тем, кто прошёл?
    Я подавала заявку. Сейчас прочитала, что курсы начнутся через несколько дней. Но информации о том, прошла я или нет, не получала по электронной почте.

  2. Шаноўная Наталля!
    Дарагія калегі!
    Віншую ўсіх з прафесійным святам – Днём настаўніка!
    Мы абавязкова паведамім пра вынікі адбору ўсім без выключэння. Пастараемся гэта зрабіць да 6 кастрычніка.
    Добрая навіна – вырашылі набраць на курс 90 чалавек замест 70-ці. Бо вельмі цяжка адмовіць матываваным і разумным педагогам.

  3. Хацелася б даведацца ад Тамары: па якіх крытэрыях адбываўся адбор на курсы актыўнай ацэнкі?!..

  4. Шаноўны Аляксей.
    Адбор праводзілі на аснове матывацыйнай часткі анкет.
    Аднак былі і нашы ўласныя абмежаванні – маем мала падрыхтаваных ментараў па некаторых прадметах, то прыйшлося амовіць найперш ім.
    Яшчэ, калі з адной школы было шмат заявак, то перавагу аддавалі тым, хто мае магчымасць распаўсюду ў школе (завучам ці кіраўнікам МА).
    Былі б магчымасці – узялі б усіх.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: