Фінальная сустрэча выпускнікоў дыстанцыйнага навучання адбудзецца 15-16 чэрвеня 2017 г.

Усіх, хто прайшоў наш курс, запрашаем на Фестываль Актыўнай ацэнкі.

ФЕСТЫВАЛЬ

“СТРАТЭГІІ АКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ Ў ПРАКТЫЦЫ РАБОТЫ НАСТАЎНІКАЎ”

Паважаныя калегі!

Запрашаем прыняць удзел у фестывалі педагагічных ідэй “Стратэгіі актыўнай ацэнкі ў практыцы работы настаўнікаў”

Фестываль арганізуецца цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установай адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2017 год.

Тэрміны правядзення фестывалю – 15-16 чэрвеня 2017года.

Мэта фестывалю: абмен педагагічным досведам выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі як сродка павышэння акадэмічнай паспяховасці, ўнутранай матывацыі, ацэначнай самастойнасці і адказасці вучняў за ўласнае навучанне.

Да ўдзелу запрашаем настаўнікаў, удзельнікаў дыстанцыйнага курса 2016/2017 г. (пры падтрымцы nastaunik.info), метадыстаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і бацькоўскай грамадскасці.

У фестывалі плануецца правядзенне майстар-класаў экспертамі актыўнай ацэнкі з Польшчы.

Тэматычныя напрамкі работы на фестывалі:

I. Мэтавызначэнне: прыняцце вучнямі мэтаў навучання і крытэрыяў поспеху.

II. Арганізацыя ў класе дыскусій, выкарыстанне пытанняў і заданняў, якія даюць інфармацыю аб працэсе навучання ( “светлафор”, рэфлексія, тэхнікі задавання пытанняў, ключавыя пытанні і інш).

III. Зваротная сувязь: інфармацыя якая дапамагае вучыцца.

IV. Практыкі ўзаеманавучання (праца ў групах, парах, узаемаацэнка…)

V. Вучань як суб’ект працэсу ўласнага навучання (уцягванне вучня ў распрацоўку мэты, НаШтоБуЗУ, узаемаацэнка, самаацэнка, выбар, самастойнасць, ключавыя пытанні, сувязь ведаў з рэчаіснасцю, выкарыстанне выклікаў і праблемных пытанняў, вера ў магчымасці вучня…)

Фармат удзелу:

  • Правядзенне майстар-класа па тэматычных напрамках фестывалю;
  • прэзентацыя педагагічнай ідэі (актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў);
  • прэзентацыя кнігі, метадычнага дапаможніка, сайта або праекта;
  • свабодны ўдзел.

Майстар-класы:

працягласць майстар-класа не павінна перавышаць 70 хвілін;

тэматыка майстар-класаў павінна адпавядаць і раскрываць адно з тэматычных напрамкаў фестывалю;

аргкамітэт фестываля пакідае за сабой права адбору майстар-класаў;

Прэзентацыя педагагічнай ідэі, кнігі, метадычнага дапаможніка, сайта або праекта:

прэзентацыя не павінна перавышаць 10 хвілін;

педагагічная ідэя павінна адпавядаць тэматычнаму накірунку фестываля і аптымізаваць працэс укаранення актыўнай ацэнкі ў адукацыйную практыку;

аргкамітэт пакідае за сабой права адбора прэзентацый.

Фестываль пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20

Рэгістрацыя ўдзельнікаў фестываля:

Патэнцыяльныя ўдзельнікі павінны зарэгістравацца не пазней за 26 мая 2017 года (уключна) па спасылцы:

https://goo.gl/forms/1i9PZG7XRt9Nq6in2

 


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: