Пачаўся новы інтэрнэт-курс па Актыўнай ацэнцы

20 верасня пачаўся наш шосты інтэрнэт-курс па Актыўнай ацэнцы.

Сёлета нас чакае абноўлены курс. Ментары за лета актуалізавалі дыдактычныя матэрыялы, крышачку ўдасканалілі формы справаздач.

Яшчэ адна навінка – мы ў прэзентацыі модуляў дадалі навучальныя відэа: фрагменты з майстар-класаў па АА, відэалекцый, запіс урокаў, дзе можна паглядзець, як выкарыстоўваецца тая ці іншая стратэгія АА, як на яе рэагуюць дзеці.

 

Усе відэа зняты ў Беларусі нашымі ментарамі і выпускнікамі курсаў. Будзем спадзявацца, што і ў гэтым навучальным годзе наша відэатэка папоўніцца новымі сюжэтамі. Як кажуць, лепш адзін раз убачыць, чым 100 разоў пачуць. Аднак заклікаем вас здымаць не толькі ўдалыя ўрокі. Практыка паказвае, што настаўнікі ў свеце здымаюць відэа не столькі для таго, каб пахваліцца, а больш каб запытацца ў калег, як вырашыць праблему. (Напрыклад, дзеці не супрацоўнічаюць у групе, ці вучні не прымаюць мэту ўрока, ці дзеці прыходзяць непадрыхтаваныя – што рабіць настаўніку?). Менавіта такія відэа абуджаюць ідэі, і калектыўны настаўніцкі розум знаходзіць самыя лепшыя метадычныя рашэнні. Давайце паспрабуем?

Крыху статыстыкі пра наш курс.
Сёлета было пададзена 168 заявак (у мінулым годзе – 139). Мы планавалі набраць 60 чалавек. Набралі 112, з імі будуць працаваць19 ментараў. Групу метадыстаў пагадзіўся курыраваць Мікалай Іванавіч Запрудскі. Раней метадысты ў нас былі вольнымі слухачамі. Спадзяемся, што хтосьці з іх зможа пераняць наш курс, каб ён ішоў і ў установах павышэння кваліфікацыі, асобных раёнах, школах.

У добры шлях!

 


Comments

Пачаўся новы інтэрнэт-курс па Актыўнай ацэнцы — 1 каментарый

  1. З вялікай удзячнасцю ўспамінаю свой удзел ў дыстанцыйным курсе. Гэта вельмі цікава, захапляльна, а галоўнае- тое, што патрэбна ўсім, хто мае дачыненне да адукацыі. Было б добра, как ў педвузах вучылі АА.
    Усім новым студэнтам курсу жадаю атрымаць тое, што яны чакаюць. Дзякуй арганізатарам і ментарам за той час, што вы былі побач.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: