У гэтым навучальным годзе на дыстанцыйны курс Актыўнай ацэнкі падалі заяўкі больш за 240 чалавек. Пачалі навучанне 124. Курс праходзіў адпаведна прынцыпу “роўны вучыць роўнага”.

Але год быў нялёгкі ў сувязі з каранавірусам і не толькі. Некаторыя настаўнікі не змаглі дайсці да канца навучання, бо яно патрабавала практычнага прымянення ведаў у сваім класе, школе ці студэнцкай групе на працягу шасці месяцаў. Не ўсе здолелі ўтрымацца ў прафесіі. Віншуем 60 удзельнікаў курса, якія вытрымалі ўсе выпрабаванні і далучыліся да прыхільнікаў тэхналогіі актыўнай ацэнкі!