Арганізацыя і графік курса “Актыўная ацэнка: курс-практыкум. Частка 1»

Як арганізаваны курс?

Курс складаецца з чатырох базавых модуляў. Кожны з іх працягваецца каля трох тыдняў. Некаторыя з модуляў займаюць больш часу, калі на іх прыпадаюць канікулы і святочныя дні. У дадатак да асноўных модуляў ёсць яшчэ нулявы модуль, які з’яўляецца ўводзінамі ў курс, а таксама выніковы модуль, прысвечаны ацэнцы курса.

Арганізацыя і графік курса “Актыўная ацэнка: курс-практыкум. Частка 1»

Графік курса

Нумар
модуля
Тэматыка модуляЧас правядзення модуля
0 модуль
уводзіны
Рэгістрацыя, знаёмства з платформай навучання, уводзіны ў курс. 1 тыдзень
I модуль Мэта і крытэрыі паспяховасці яе дасягнення (НаШтоБуЗу)3 тыдні
II модуль Пытанні і заданні для актыўнага навучання3 тыдні
III модуль Зваротная сувязь3 тыдні
IV модульАктыўная ацэнка і падсумоўваючая адзнака3 тыдні
Выніковы модульПадвядзенне вынікаў, запаўненне анкеты. Паляпшаем курс разам.1 тыдзень

Коратка пра змест працы

  • Нулявы модуль будзе доўжыцца каля тыдня. За гэты час мы зарэгіструемся, пазнаёмімся з платформай, сваім ментарам, і паміж сабой
  • Модулі з першага па чацвёрты – практычныя, на выкананне якіх будзе адведзена больш часу
  • Як удзельнік/удзельніца курса вы будзеце паступова пры дапамозе ментара знаёміцца з асновамі тэорыі і практыкай актыўнай ацэнкі і ўводзіць на сваіх уроках і выхаваўчых занятках яе элементы
  • Напрыканцы кожнага модуля (акрамя ўводнага) вам трэба будзе апісаць, як прайшло выкананне яго заданняў, даслаць справаздачу на курс, пасля азнаёміцца з каментаром і рэкамендацыямі свайго ментара і паглядзець як працуюць іншыя ўдзельнікі
  • Апошнія два модулі прысвечаны падсумаванню асваення актыўнай ацэнкі. Вам будзе прапанавана анкета зваротнай сувязі пра курс і на выбар форма справаздачы: эсэ ці распрацоўка ўрока па АА

Парады па арганізацыі працы

Падчас модуляў 1 – 4 мы рэкамендуем арганізаваць сваю работу наступным чынам:

 На першым тыдні модуля:

  • вы азнаёміцеся з дыдактычным матэрыялам модуля, размешчаным на платформе курса
  • выканаеце міні-тэст, які замацуе набытыя вамі веды пры азнаямленні з дыдактычным матэрыялам
  • расплануеце выкананне прапанаваных заданняў

На другім тыдні:

  • выканаеце прапанаваныя заданні
  • запоўніце фармуляр справаздачы
  • размясціце справаздачу на сайце курса

На трэцім тыдні:

  • азнаёміцеся з каментаром ментара да  вашай справаздачы
  • азнаёміцеся са справаздачамі іншых удзельнікаў курса
  • прымеце ўдзел у дыскусіях на форуме курса

У апошнім модулі курса:

  • запоўніце анкету ацэнкі курса;
  • напішаце невялікае эсэ (1–2 старонкі) «Актыўная ацэнка: учора, сёння, заўтра»
  • сфармулюеце прапановы, якія змены неабходна ўнесці ў змест курса для яго паляпшэння.

Настаўнікі, якія скончаць курс, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 40-гадзіннага курса.

Ацэнка і ўмовы заканчэння курса

  • Праца на курсе будзе ацэньвацца з дапамогай сродкаў актыўнай ацэнкі. Гэта значыць, што падчас дыстанцыйнага навучання кожны ўдзельнік будзе мець дадатковую магчымасць пазнаёміцца з прынцыпамі і элементамі актыўнай ацэнкі і на сабе адчуць перавагі і хібы гэтай тэхналогіі. Адзнакі ў балах выстаўляцца не будуць.
  • Актыўная ацэнка не разглядае ацэньванне як кантроль, яна выкарыстоўвае зваротную сувязь (каментаванне) для рэкамендацый па паляпшэнні эфектыўнасці навучання, стымулявання матывацыі навучэнцаў, прапануе браць на сябе адказнасць за сваё навучанне. Кожны ўдзельнік будзе мець свайго ментара, які пасля азнаямлення са справаздачай піша да яе каментар. Адкажыце на яго, калі ласка.
  • Звычайна ўдзельнік атрымлівае каментар ментара на сваю работу на працягу  1 – 5 дзён ад моманту дасылкі справаздачы.
  • Удзельнікі курсаў могуць звяртацца з пытаннямі і прапановамі да свайго ментара, вэб-адміністратара курса і любога ўдзельніка праз форму зваротнай сувязі платформы. Ліставанне ў гэтым выпадку будзе бачна толькі яго ўдзельнікам. А каментары да справаздач і паведамленні на форумах даступны для ўсіх. Важныя для ўсіх удзельнікаў пытанні прапануем змяшчаць у раздзел «Агульны форум».
  • Актыўная ацэнка заахвочвае ўдзельнікаў да самаацэнкі і ўзаемнай ацэнкі, узаеманавучання. Для гэтага ў кожным модулі будуць адкрытыя форумы для абмеркавання. Наш досвед дыстанцыйнага навучання сведчыць: чым актыўней вы будзеце ўдзельнічаць у абмеркаваннях матэрыялаў, тым больш карысці вы атрымаеце ад навучання. Удзельнікі абменьваюцца думкамі і дыскутуюць на інтэрнэт-форуме курса. Вы можаце як далучыцца да пэўнай дыскусіі, так і пачаць новую.
  • У нашым курсе няма экзаменаў і ацэнак у балах. Ён адрозніваецца ад іншых курсаў тым, што яго ўдзельнікі набываюць веды найперш праз досвед працы.
  • Звяртаем увагу, што адной з задач удзельнікаў будзе ўдасканаленне зместу курса. Мы просім  усіх весці дзённікі, запісваць туды свае заўвагі, думкі, звязаныя з увядзеннем АА ў сваю практыку, рэакцыю вучняў і ўплыў элементаў АА на матывацыю і вынікі навучання. Нататкі дапамогуць усім вам у выкананні апошняга модуля.
  • Апошні выніковы модуль – падсумаванне– прадугледжаны для прапаноў і разважанняў на тэму актыўнай ацэнкі і паляпшэння курса. 

Умовамі паспяховага заканчэння курса з’яўляюцца:

  • азнаямленне з дыдактычным матэрыялам кожнага модуля
  • выкананне заданняў кожнага модуля
  • актыўнасць на форумах
  • размяшчэнне ўсіх справаздач, зацверджаных ментарам
  • напісанне выніковай працы, зацверджанай ментарам
  • запаўненне анкеты ацэнкі курса

Тэсты для самаправеркі не з’яўляецца абавязковымі, яны размешчаны ў якасці дапамогі ўдзельнікам курса. У вас будзе 5 спроб на кожны тэст, што дазволіць паглыбіць вашае разуменне матэрыялу.

Удзельнікі павінны своечасова размяшчаць на сайце справаздачы. Неаднаразовая адсутнасць справаздач без паведамленняў ментару пра затрымку з іх напісаннем прывядзе да спынення працы ў курсе.

Мы спадзяёмся, што ў вас усё атрымаецца і настаўніцкая праца будзе прыносіць значна больш задавальнення.


Comments

Арганізацыя і графік курса “Актыўная ацэнка: курс-практыкум. Частка 1» — 6 каментарыяў

  1. Дзякуй за падрабязную інструкцыю па курсу! І ўжо цікава. Але шчыра – ёсць хваляванні, бо ўсё па-іншаму, нестандартная арганізацыя працы. Асабіста я дакладна буду рабіць тое, чаго не рабіла раней. Думаю, што разам з Вамі ўсё атрымаецца)

  2. Добрый вечер. Очень интересно получить знания по “Активному оцениванию”, повысить профессиональные навыки и применить полученные знания на практике. Всем участникам удачи и самореализации в полной мере.

  3. Вельмi прыемна адчуваць, што я з’яу́ляюся часткай группы заахвочаных настау́нiкау́. Добра распiсаны план i у́жо хочацца хутчэй перайсцi да працы.Цiкава вучыцца у́ тэорыi, а яшчэ цiкавей прымяняць веды на практыцы. Чакаю сустрэчы i плённай працы!

  4. Добрый день. Очень хочу принять участие в обучении новому для себя.Данный курс поможет в профессиональной деятельности

  5. Очень жаль, что в этом году не попала на курс. Хотя очень хотела. На мою заявку не ответили, к сожалению.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: