Курс АА – змест модуля 4: Актыўная і падсумоўваючая ацэнка

Парады па выпрацоўцы ўласнай стратэгіі ацэньвання ад педагогаў-практыкаў, якія працуюць з АА у нашай школе

Што рабіць з вучэбнай праграмай, каб спланаваць зваротную сувязь і адзнакі?

  • мой спосаб адрозніць, дзе выкарыстаць актыўную ацэнку і падсумоўваючую адзнаку, заключаецца ў старанным вывучэнні ўсіх агульных і канкрэтных патрабаванняў вучэбнай праграмы па прадмеце, а затым аб’яднанні гэтых патрабаванняў у невялікія групы, якія маюць дачыненне да невялікіх частак матэрыялу.
  • стараюся заўсёды правяраць работу, звязаную з асобнай часткай вучэбнай праграмы з дапамогай актыўнай ацэнкі – вучні атрымліваюць зваротную сувязь у каментарыях (пісьмовая або вусная форма)
  • аб’ядноўваю гэтыя невялікія часткі вучэбнага матэрыялу ў вялікія раздзелы (напрыклад, два раздзелы), і пасля завяршэння вывучэння гэтага матэрыялу вучні пішуць праверачную работу ці адказваюць вусна на адзнаку. Для мяне гэта выніковая праверачная (кантрольная) работа, якая ацэньваецца падсумоўваючай адзнакай.

Як дамовіцца з вучнямі і ўстанавіць правілы?

Каб распрацаваць уласную стратэгію ацэньвання, можна прапанаваць вучням адказаць на некалькі пытанняў:

  • Якую ацэнку атрымліваць вам больш прыемна – актыўную ў словах ці колькасную у балах? Чаму менавіта так?
  • Актыўная ацэнка ці адзнака дапамагае вам вучыцца больш старанна?
  • Што настаўніку трэба выстаўляць часцей – адзнаку ў балах ці АА?
  • Што бацькоў цікавіць больш – АА ці адзнака ў балах?

Большасць вучняў на першае пытанне адказалі што адзнака, асабліва ў высокіх балах, дазва­ляе  ганарыцца сваімі вынікамі, таму яе атрымліваць вельмі прыемна. Што датычыцца актыўнай ацэнкі, то яе вучні ўспрымаюць як сродак дасягнення добрых адзнак і ведаў, частку вучэбнай дзей­насці на ўроку. У адказах на другое пытанне ўсе вучні аддалі перавагу актыўнай ацэнцы, адзначыўшы што “нават 10 балаў не дапамогуць зразумець новую тэму”. Адказваючы на трэцяе пытанне, мае вучні пажадалі кожны ўрок атрымліваць як добрыя балы, так і парады настаўніка. Але апошняе пытанне паказала, што бацькоў адназначна больш цікавіць адзнака ў дзённіку…

Разам вызначылі, як будзем карыстацца метадам актыўнай ацэнкі. Маім вучням вельмі падабалася, што ім не выстаўляюцца адзнакі на ўроках, а даецца актыўная ацэнка (каментарый). Вельмі яны былі ўражаны тым, што потым атрымалі добрыя адзнакі за кантрольную работу. Не адразу змірыліся  з нізкай накапляемасцю адзнак. Слабым вучням стараюся пісаць каментарыі не толькі пасля кантрольных і праверачных работ, але і пасля выканання кожнай дамашняй работы. Вучні, якія здольны хутка і якасна засвойваць матэрыял, карыстаюцца НАШТОБУЗУ і я лічу, што гэтага ім дастаткова”.

В начале применения стратегии АА в классе, я объявила детям, что отметок будет меньше. Конечно, лабораторные работы и контрольную работу я обязана оценить, т.к. это прописано в требованиях Министерства образования. Вместе с тем, я решила провести такой эксперимент. На предыдущем уроке я объявила, что будем проверять знания по темам « Особенности строения ракообразных, паукообразных, насекомых». При задании д/з было чётко намечено НаШтоБуЗу. После проверки работ и моих комментариев к работе (что я делала всегда, ещё до применения стратегии АА), мной было предложено выставление отметок по желанию учащихся. Пожелали выставить отметки трое учащихся. Затем мной было предложено учащимся ещё раз проработать эту тему, сделать работу над ошибками, более серьёзно отнестись к выполнению д/з. При этом мы договорились, что будут выставлены отметки всем. После повторной проверки знаний некоторые учащиеся меня приятно удивили своими отметками, некоторые огорчили. Тех, кто порадовали, я похвалила, те, кто огорчили, откровенно признались, что дома не готовились, или недостаточно уделили внимание подготовке д/з. Затем я провела письменный опрос мнения учащихся, какую стратегию применять при оценивании, причём им было предложено 3 варианта: 1) выставление всех отметок, которые заслужили на уроке; 2) выставлять оценку по желанию ученика; 3) дать шанс ученику повысить отметку, если он не доработал, дать ему задание и выставить отметку на следующем уроке. Ребятами была выбрана стратегия №3”.


Улічваючы патрабаванні адміністрацыі да колькасці адзнак у журнале за ўрок і пажаданні вучняў, я прапанаваў 7 класу такі падзел паміж актыўнай і падсумоўваючай ацэнкамі: за пісьмовыя праверачныя, кантрольныя і практычныя работы, а таксама за дамашняе заданне па жаданні, вучні атрымліваюць падсумоўваючую ацэнку; за лабараторныя вопыты і працу на ўроку па новай тэме – актыўную ацэнку. Пры гэтым абумоўлена, што калі вучань на ўроку выканае заданне на 100%,  то ён мае права атрымаць за яго адзнаку адпаведнага ўзроўню. Наша стратэгія: настаўнік больш схіляецца да АА, а рашэнне аб адзнацы ў балах за працу на ўроку (выстаўляць ці не выстаўляць у журнал) пры­маюць вучні.

За якія  работы можна даваць каментарый, а за якія ставіць адзнакі?

Зусім адмовіцца ад падсумоўваючай адзнакі, асабліва на этапе праверкі ведаў па пэўнай тэме, пакуль што цяжка. І вучням і настаўніку патрэбен час, каб разабрацца і ўпэўніцца ў перавагах новай стратэгіі. У гэтай чвэрці мае вучні атрымалі падсумоўваючыя адзнакі па мове за слоўнікавы дыктант (перад гэтым на працягу трох работ выкарыстоўвалася актыўная ацэнка, што дазволіла многім вучням, па-першае, палепшыць уласныя веды па арфаграфіі і, па-другое, атрымаць адзнаку безумоўна вышэйшую, чым гэта магло быць спачатку, калі б яны атрымалі толькі НаШтоБуЗУ і не папрацавалі з каментарамі да папярэдніх работ), за кантрольны дыктант, а таксама за выніковую практычную работу па тэме “Складаназалежны сказ”. Добра атрымалася і з творчай работай па літаратуры. Міні-сачыненні атрымаліся больш цікавымі і змястоўнымі пасля таго, як вярнуліся з “дапрацоўкі”. Хаця трэба зазначыць і тое, што не ўсе вучні папрацавалі з каментарыямі. Гэта праблема матывацыі і адсутнасці жадання траціць час на тое, што ўжо выканана, хай і не найлепшым чынам. 

Применяю АА для выходных тестов в конце урока, провожу самостоятельные работы с применением АА, пишу к ним подробные комментарии, в которых указывается, как можно исправить ошибки, на что еще следует обратить внимание, подбираю аналогичные задания, выполнив которые ученик устраняет самостоятельно пробелы по теме. Итоговая оценка выставляется при проведении контрольных, лабораторных работ и самостоятельных работ, которые проводятся после работ с комментариями.

Пасля правядзення самастойнай работы па тэме: “Будова і функцыі спіннога мозгу. Рэфлексы спіннога мозгу” я раздала дзецям сшыткі, у якіх адзнак не было, а былі пастаўлены мінусы там, дзе вучні зрабілі памылкі. Дзеці былі здзіўлены тым, што ў іх няма адзнак. Я нічога не тлумачыла, а папрасіла іх выставіць сабе адзнакі за работу, потым падлічылі колькасць балаў адпаведна  дзесяцібальнай сістэме. Потым сказала, што пастаўлю адзнакі толькі тым, хто гэтага захоча. Такіх вучняў было не шмат. Астатнім патлумачыла, што ўсе ж павінна паставіць адзнакі. Дзецям прапанавала  зрабіць аналіз работы і скласці пытанні да заданняў, дзе зрабілі памылкі. Не ва ўсіх гэта атрымалася зрабіць (мне адразу было відаць, хто арыентуецца ў тэме, а хто “плавае”), але ў агульнай працы мы дасягнулі пастаўленай мэты. Вучні спыталі ў мяне навошта мы гэта рабілі, я таксама ў адказ задала ім пытанне, а як яны думаюць. Вывад зрабілі амаль адразу, каб мы выправілі адзнакі і далі адказы на пытанні, якія сфармулявалі ў сшытку. Я, ведаючы, што ў дзяцей вельмі кароткая памяць, папрасіла  іх выправіць адзнакі на працягу аднаго тыдня, калі ў гэты тэрмін яны не справяцца (акрамя аб’ектыўных прычын), то я выстаўляю адзнаку, якую кожны з іх паставіў сабе сам, у журнал. Вынік такой работы для мяне быў станоўчым, большасць вучняў выправілі адзнакі, былі сярод іх і тыя, у якіх першапачаткова яны былі высокія. Пасля я папрасіла вучняў выказацца па дадзенаму метаду выстаўлення адзнак. Яны ўсе гаварылі пра тое, што вельмі добра, калі ты загадзя ведаеш пытанні на якія будзеш адказваць, не страшна. Чаму я не напісала каментар да работ дзяцей? Па-першае – на гэта патрэбна многа часу, па-другое – важным лічу тое, каб дзеці самі зрабілі аналіз сваёй працы і паставілі сабе сваю задачу, якую яны будуць выконваць з большай зацікаўленасцю, чым настаўніка. Выніковая адзнака у нас, будзе сумай актыўных  (пытанні, якія ставяць сваіх работ вучні лягуць у аснову выніковай работы).

Я убедилась в том, что та стратегия оценивания, которую я применяю в своей практике, практически полностью совпадает с тем, что нам рекомендует АО:

  • АО применяю в процессе обучения: входные тесты, выходные тесты, математические диктанты, работа в классе «на опережение», уроки – «ульи»;
  • в основном, в процессе урока или после урока предпочитаю устанавливать личный контакт через индивидуальные устные комментарии;
  • итоговую оценку применяю при оценивании самостоятельных и контрольных работ – результат обучения.

Одновременно я увидела и свои ошибки при оценивании самостоятельных и проверочных работ по темам, а именно: применяла одновременно две оценки (писала комментарии, со временем некоторые из них заменила «особыми» обозначениями и дети уже знают какой значок, что обозначает, и выставляла отметку). Если в возрасте 5-7 класса дети всегда задавали уточняющие вопросы, то начиная с 8 класса, таких вопросов было совсем мало или не было вообще. И не потому, что все понятно, а (теперь я поняла) потому, что бесполезно, так как зачем читать комментарии, если все равно уже ничего не исправить. В этом возрасте они это поняли, и поэтому молчат.

При этом, у детей немного отметок, и я, как и многие мои коллеги, хитрю – разбрасываю отметки в журнал (конечно, это нехорошо)”.

После проведения практической работы я не выставил отметки учащимся, а предложил учащимся сделать самооценку своих работ. Потом я представил ребятам подробный комментарий к работам с определением путей повышения уровня знаний учащихся и получения лучшей отметки. Ребятам такой подход понравился. Я объяснил им суть и отличия  активной и суммирующей оценки. Вместе с учащимися определили стратегию оценивания: для обучающих работ используем активную оценку, для проверочных, контрольных работ – итоговую отметку.

На якіх уроках лепш  каментаваць, а на якіх падсумоўваць адзнакамі?

Пачала я з пытання: Для чаго мы вучымся? Пачула розныя адказы. Большая частка вучняў адказала, што галоўнае ў навучанні – веды Затым я растлумачыла вучням адрозненне падсумоўваючай і актыўнай ацэнкі. Папрасіла іх выказаць сваё меркаванне пра тое, якая, на іх думку, ацэнка дапаможа палепшыць свае вынікі. Вучні згадзіліся, што актыўная. А якімі будуць гэтыя вынікі пакажуць балы за самастойныя і кантрольныя работы, адзнакі за чвэрць.

І разам з вучнямі мы вырашылі, што карыстаемся актыўнай ацэнкай на звычайных уроках, а самастойныя, кантрольныя работы абавязкова будуць ацэньвацца баламі.

На звычайных уроках (вывучэнне новай тэмы, камбінаваныя ўрокі) я прымяняла толькі актыўную ацэнку, на ўроках, падчас якіх праводзіліся самастойныя і кантрольныя работы – падсумоўваючую адзнаку. На ўроках сістэматызацыі і падагульнення ведаў перад правядзеннем самастойнай ці кантрольнай работ – пасля атрыманага каментарыя адзнака будзе выстаўляцца ў журнал і дзённік па жаданні вучняў. Такі метад я абрала для таго, каб вучні перад тым, як атрымаюць падсумоўваючую адзнаку пасля кантрольнай ці самастойнай работы, пасля актыўнай ацэнкі  маглі палепшыць свой вынік, дапрацаваць тое, што пакуль не атрымліваецца добра. На ўроках абагульнення я буду выстаўляць адзнаку па жаданні вучня, калі ён будзе задаволены вынікам.

Даволі складаная задача – адразу вызначыцца са сваёй стратэгіяй ацэньвання. У сваёй працы выкарыстоўвала раней камбінацыю балаў і каментароў. Пасля праверкі работ расказвала вучням, на які бал яны выканалі заданні і што ім неабходна вывучыць, каб атрымаць вышэйшы бал. Многія вучні бываюць згодны са сваёй падсумоўваючай адзнакай і дапрацоўваць нічога не жадаюць. Некаторыя ў канцы ўрока просяць, каб ім абавязкова выставіла адзнаку ў журнал.

На дадзеным этапе мне неабходна аб’яднаць і падсумоўваючы бал, і актыўную ацэнку. Цяпер пачала адкладаць выстаўленне падсумоўваючай адзнакі і даваць магчымасць дапрацаваць работу. Пры гэтым указваю, які бал можна атрымаць.

Пры вывучэнні новага матэрыялу буду выкарыстоўваць толькі актыўную ацэнку. Пераканалася, што актыўная ацэнка добра спрацоўвае пры выкананні і ацэньванні заданняў творчага характару. Вучні з задавальненнем дапрацоўвалі работы, абапіраючыся на мае каментары. Абавязкова буду ацэньваць адразу падсумоўваючым балам усе выніковыя работы. А пасля праверкі самастойных работ варта будзе спытаць пра тое, каму выставіць адзнаку, а хто будзе дапрацоўваць”.

Як вучні могуць дапамагчы настаўніку знайсці матывацыю?

Я вижу, что если работа детей оценивается не в баллах, а с помощью других приёмов фиксации учебных достижений, направленных на формирование адекватной самооценки, то учащиеся акцентируют внимание на своих знаниях и незнаниях. Дети начинают мне верить. Верить в то, что я хочу помочь им получить знания, а не наказывать за незнания. При этом они понимают, что будет и контроль в баллах, поэтому стараются прислушиваться ко всем моим рекомендациям, активно сами участвуют в выработке правил, алгоритмов.

Например: мы проходим тему «Приставка» на русском языке. Для изучения темы отводится 4 часа. Из урока в урок материал углубляется, задания усложняются. В конце каждого урока проводится мини-проверка, тест или др. для самооценки учащимися своих знаний. На первом уроке самооценка предшествует коллективной проверке, на втором – самопроверке (сличение с эталоном на доске, таблице, карточке), на третьем – взаимооценке, на четвёртом – проверке учителем. Вся эта работа превращает учеников в учащихся. Ответственность за знания дети берут на себя. Отметка не висит над ними «домокловым мечом». А вот уже к четвёртому уроку разбирает любопытство и азарт: большинство готово к отметке. Конечно, некоторым детям при любых условиях трудно достигать высоких результатов. Тут я применяю приём «Праздник роста»: сравниваю работу учащегося с его же работой на первом уроке по теме или предыдущей.

Получается, что такой подход к оцениванию результатов учебной деятельности даёт шанс всем учащимся проявить себя”. 

 …

На ўроку я прапанавала вучням два віды самастойнай працы. Адну толькі з выстаўленнем адзнакі па выніках працы, а іншую – з магчымасцю дапрацаваць і каментаром да яе.

Два вучні сказалі, што ім усё роўна, якую адзнаку яны атрымаюць, т.я. бацькі іхнія за гэта лаяць не будуць. Адзін сказаў, што яму лянота перарабляць заданне. Два паведамілі, што бацькам жадаюць зрабіць прыемнае і таму выбіраюць другі варыянт працы. І толькі 2 вучні сказалі, што выбіраюць варыянт з каментаром, таму што  ім цікава даведацца, што я ім напішу ў лісце-каментары.

Напрошваецца горкая выснова – многія вучні не зацікаўлены вучэннем як такім, а шмат у чым спрабуюць адпавядаць патрабаванням бацькам і дагадзіць ім.

Таму на наступны дзень я вырашыла правесці з хлопцамі гутарку на класнай гадзіне “Для чаго мы ходзім у школу?”. На ім мы пабудавалі размову такім чынам, каб хлопцы самі зрабілі выснову аб тым, што вучацца яны не на карысць настаўніка ці бацькоў. Гэтую гутарку я прымеркавала да аналізу самастойных работ. Кожны атрымаў, што хацеў. Хто проста адзнаку, а хто каментар да працы. Спрацавала! Астатнім вучням вельмі хацелася прачытаць каментары да работы.

Не думаю, што жаданне ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак у наступны раз атрымаць каментар абумоўлена было рэзкім павышэннем матывацыі. Хутчэй за ўсё, яно выклікана цікавасцю да новаўвядзення. Але і гэта можна назваць станоўчым вынікам, матывацыю нельга проста ўзяць і «павысіць». Буду і надалей выкарыстоўваць маленькія хітрасці. Бо нездарма кажуць: “Ціхая вада грэблю рвэ”.

Напрыканцы падсумуем ідэі з добрых практык

  • Вы можаце адкласці адзнаку. Спачатку ідзе актыўная ацэнка, а толькі праз нейкі час падсумоўваючая – пэўны бал.Гэты метад прапанавала сваім вучням настаўніца гісторыі. Пасля раздачы вучнёўскіх работ з каментарыямі настаўніка яна спытала ў вучняў, каму трэба паставіць адзнаку. Ахвотным праз некалькі дзён яна паставіла адзнаку.
  • Вы можаце паведаміць дзецям, чые работы будуць ацэненыя, пасля праверкі гэтых работ выстаўляць толькі адзнаку без каментарыяў.
  • Найбольш карысна ацэньваць падсумоўваючай ацэнкай кантрольныя і праверачныя работы, напрыклад, па нейкіх тэмах, а вось актыўную ацэнку выкарыстоўваць для ўсіх астатніх работ, якія выконваюцца дзецьмі для засваення матэрыялу і развіцця пэўных навыкаў.
  • Пасля здачы работ можна папрасіць вучняў, каб яны самі ацанілі сябе на падставе акрэсленых раней крытэрыяў або ацанілі працу аднакласніка і напісалі да яе каментар.Ацэньваючы работы аднакласнікаў, вучань мае магчымасць звярнуць увагу на тыя элементы ў сваёй рабоце, якія ён не запомніў ці не зразумеў, і такім чынам лепш засвоіць матэрыял.
  • Бацькі прывыклі да бальнай ацэнкі. Так было ў час іх навучання, так ёсць сярод іх знаёмых, адзнакамі цікавяцца бабулі і дзядулі вучняў. Што павінны спытаць бацькі ў сваіх дзяцей, калі тыя вяртаюцца са школы? Мы хацелі б, каб яны спыталі: Чаму вы навучыліся сёння? Што новага вы даведаліся? Што вы зразумелі з пройдзенага матэрыялу? Растлумачце бацькам, што мы не адмаўляемся ад адзнак, але найперш хочам паказаць вучням, чаму яны ўжо навучыліся, каб такім чынам павысіць іх упэўненасць у сабе і пазітыўную матывацыю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: