Данута Стэрна “Актыўная Ацэнка на практыцы”, 2011 г., на польскай мове.

Данута Стэрна – найбольш аўтарытэтны даследчык і папулярызатар сістэмы АА ў Польшчы.  У гэтай кнізе яна прадстаўляе вопыт польскіх настаўнікаў па розных прадметах ад усіх відаў школ, што працуюць па гэтай сістэме.

“Калі я пачала працаваць у школе, то заўсёды шукала эфектыўныя шляхі навучання. Я бачыла, што мае вучні часта не зацікаўлены ў ведах, якія я ім даю, не задаволены тым, што прапануе ім школа.

Калі я пазнаёмілася з сістэмай АА, я зразумела, што гэта тое, што я шукала. Першыя спробы былі вельмі цяжкія для мяне. Было шмат сумненняў. Аднак эфект аказаўся на здзіўленне выдатны. Мае вучні высока ацанілі маё імкненне супрацоўнічаць з імі і дапамагаць. Тады я падумала, што і іншыя настаўнікі могуць паспрабаваць АА. У Акадэміі былі распрацаваны анлайн вучэбныя  курсы. Пачаць працаваць на прынцыпах АА – нялёгкая задача. Гэта патрабуе самаахвярнасці і шмат дадатковага часу.”

Кніга напісана з дапамогай настаўнікаў, якія прынялі ўдзел у курсах АА. Усе прыклады, што прыводзяцца ў кнізе, – з іх вопыту. З дапамогай гэтых прыкладаўкніга можа стаць памочнікам для іншых настаўнікаў.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: