Аўтар -дацэнт кафедры кіравання ў сферы адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат педагагічных навук.
Катэгорыя слухачоў: кіраўнікі ўстаноў адукацыі агульнаадукацыйных сярэдніх школ.
Мэты выкладчыка: раскрыць канцэптуальныя асновы планавання работы сучаснай школы і методыку распрацоўкі гадавога плана.
Мэты мовай слухачоў: на дадзеным занятку вы асэнсуеце канцэптуальныя асновы планавання работы сучаснай школы, прадэманструеце ўменні распрацаваць гадавы вучэбны план.
НаШтоБузу: Пасля дадзенага занятка слухачы змогут самастойна:
1) скласці план работы школы з улікам сучасных патрабаванняў да планавання;
2) прааналізаваць нарматыўна-прававую дакументацыю, якая рэгламентуе дзейнасць школы ў сучасных умовах.
Вучэбнае абсталяванне і матэрыялы:
- мультымедыйны праектар;
- раздаткавы матэрыял;
- нарматыўныя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях планавання.
Формы правядзення заняткаў:
1) кароткая лекцыя;
2) работа ў парах і групах;
3) выніковае абагульненне;
4) рэфлексія
Ключавое пытанне: Ці трэба планаваць работу школы? Ці можа школа функцыянаваць і развівацца без планавання?