Запрудский Н.И. “Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся”

Запрудский, Н.И. Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся: пособие для учителя. Минск: Сэр-Вит, 2012.

 У дапаможніку Мікалая Іванавіча Запрудскага    разглядаецца месца кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў дыдактычнай сістэме настаўніка, а таксама яе адметнасці ў розных мадэлях навучання: прадметна-арыентаванай, тэхналагічнай і асабова-арыентаванай. Паказана, як уключаць навучэнцаў у актыўную ацэнку, якая эфектыўна забяспечвае іх пазнавальную дзейнасць. Апісаны сродкі ангажавання навучэнцаў ды іх бацькоў у ацэначную дзейнасць. Пададзены адпаведныя практычныя дадаткі.

Дадатковым фактарам, які абумовіў працу над дапаможнікам, стаў ўдзел аўтара ў трэнінгах, прысвечаных актыўнай ацэнцы, якія праводзіліся ў Мінску польскімі настаўнікамі, а таксама стажыроўка групы беларускіх педагогаў у школах Варшавы.

Дапаможнік выйшаў у серыі «Майстэрня настаўніка».

Паводле сайта nastaunik.info

 

 


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: