У методыцы АА вельмі важным з’яўляецца ўменне настаўніка задаваць пытанні. Каб уцягнуць усіх вучняў у пошук рашэння, настаўнік
- падаўжае час чакання на адказ вучня
- накіроўвае свае пытанні для ўсіх вучняў, а не толькі да тых, хто цягне руку
- прапаноўвае шукаць адказы на пытанні ў парах
- не карае за няправільныя адказы.
Акрамя таго, пытанні павінны быць такімі, каб пабуджаць вучняў да роздуму. Тут прапанавана 5 стратэгій пераіначвання простых пытанняў у такія, якія зацікаўліваюць, пабуджаюць да роздуму, творчасці, дзейнасці.