Ці методыка Актыўнай ацэнкі дзейсная толькі падчас працы са слабымі вучнямі? Ці «наштобузу» абмяжоўвае мысленне дзяцей і іх крэатыўнасць?

Данута Стэрна: Падчас працы з вучнямі па методыцы актыўнай ацэнкі, сапраўды, прасцей заўважыць вынікі слабейшых вучняў. Так адбываецца таму, што паспяховаць гэтых вучняў знаходзіцца пад асаблівым наглядам настаўнікаў і бацькоў, а значыць і вынікі заўважыць прасцей. Аднак, актыўная ацэнка – гэта такая стратэгія навучання, якая спрашчае вучням атрыманне ведаў і адкрыванне новых рашэнняў. Стымуляцыя вучня з’яўляецца роляй настаўніка. Актыўная ацэнка эфектыўная ў працы з кожным вучнем. Настаўнікам, якія баяцца абмежавання мацнейшых вучняў, я б прапанавала прымяненне некалькіх тэхнік, якія дапамагаюць у працы з вучнямі рознага узроўня падрыхтоўкі:

  1. Паспрабуйце паставіць мэты ўрока разам з вучнямі так, каб сярод іх знайшліся мэты адпаведныя для розных вучняў. Вы можаце на аснове мэтаў папрасіць вучняў прапанаваць “наштобузу”.
  2. Пастарайцеся дыферэнцыраваць “наштобузу” пад розныя мэты і магчымасці розных вучняў. Гэты можа быць базавае і паглыбленнае “наштобузу”.
  3. У працы з вучнямі, якія добра спраўляюцца з навукай трэба звярнуць асаблівую ўвагу на чацвёрты пункт зваротнай сувязі, каторы ўтрымлівае падказкі ў якім накірунку вучань павінен развівацца далей (што ён можа дадаткова прачытаць альбо выканаць, як ён можа паглыбіць свае веды і дзе можа шукаць натхненне).
  4. Уключыце больш паспяховых вучняў ў сяброўскую дапамогу. Супольная праца з больш слабымі вучнямі не толькі замацоўвае веды, але таксама дапамагае паглядзець на дадзеную тэму з іншай перспектывы, дапамагае развівацца і адным і другім. Вядома, што найлепей чалавек вучыыцца, калі тлумачыць нешта іншыму.
  5. Падчас задавання дамашняй работы памятайце аб дыферынцыраванні заданняў і пакідайце магчымасць выбару. Гэтак кожны вучань будзе мець магчымасць выбраць заданне, адпаведнае да ягоных здольнасцяў і інтарэсаў. Даванне вучням магчымасці выбару – гэта лек на розныя настаўніцкія балячкі. Ён датычыць не толькі дамашняй работы, але таксама планавання ўрока з варыянтамі.

Мы заахвочваем Вас дзяліцца настаўніцкімі думкамі на гэтую тэму. Настаўнікі з Польшчы з радасцю даведаюцца, як беларусы пераадольваюць гэтыя цяжкасці.

Жадаю ўсім вучням і настаўнікам у Беларусі плённай працы ў новым навучальным годзе!


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: