28.12.2013 года ў ДАУ “Пачатковая школа г.Беразіно” у рамках метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў прайшоў семінар ” Актыўная ацэнка як стратэгія навучання малодшых школьнікаў”.
Настаўнікі з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў напісанні мэтаў на мове вучня, выпрацоўцы ключавых пытанняў і НАШТОБУЗУ, складалі зваротную сувязь па творчай працы калегі, шукалі адказ на пытанне “Што вызначае паспяховасць вучэння: навучанне ці развіццё?”. Семінар праводзіў ст. выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міхаіл Кудзейка.