Апошні тэрмін – 25 верасня 2014 г., 17:00
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка».
Умовы ўдзелу:
Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:
• Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
• Быць адкрытымі да ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі да апрабацыі новых ведаў на практыцы;
• Валодаць базавымі ведамі па карыстанні камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты;
• Самастойна даслаць заяўку на навучанне.
Змест і арганізацыя курса
Актыўная ацэнка (АА) не разглядае ацэньванне як кантроль, яна дазваляе эфектыўна матываваць вучняў, прымушае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне.
Укараненне актыўнай ацэнкі ў Вашу педагагічную дзейнасць будзе, вiдавочна, патрабаваць змены існуючых звычак і метадаў працы, а таксама прыстасавання прапанаваных элементаў актыўнай ацэнкі да Вашай сістэмы навучання. Пры гэтым актыўная ацэнка не патрабуе змяненняў у навучальнай праграме.
Як удзельнік/ удзельніца курсаў Вы будзеце паступова ўводзіць на сваіх уроках элементы актыўнай ацэнкі і карыстацца дапамогай ментара. Курс складаецца з сямі модуляў. Кожны модуль працягваецца каля трох тыдняў. Прыкладна раз на тры тыдні ўдзельнікі будуць атрымліваць невялікі дыдактычны матэрыял (4 – 6 старонак) і заданне, якое будуць павіненны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай а таксама матэрыяламі сайта www.aacenka.by. Па выніках кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.
Настаўнікі, якія скончаць курс «Актыўная ацэнка», атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 90-гадзіннага курса (сертыфікат міжнароднага ўзору).
Для найлепшых удзельнікаў курса прадугледжана замежная стажыроўка для знаёмства з практыкай ужывання актыўнай ацэнкі ў польскіх школах.
Тэрмін навучання – 6 месяцаў.
Пачатак рэгістрацыі адабраных кандыдатаў – 6 кастрычніка 2014 г.
Удзел у навучанні – бясплатны.
Хто вядзе курс:
Курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры падтрымцы РГА «Таварыства беларускай школы», Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Польшча), адукацыйных парталаў www.nastaunik.info, www.aacenka.by ды інш. У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго да беларускіх умоваў.
Як падаць заяўку:
Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас aacenka@gmail.com. Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам і прадстаўнікам школ, дзе працуюць інавацыйныя пляцоўкі. Рэкамендацыйныя лісты ад практыкаў АА ў Беларусі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі.
Апошні тэрмін прыёму заявак – 25 верасня 2014 г., 17:00.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 6 кастрычніка 2014 г.
Спампаваць анкету-заяўку тут: ankieta-zajauka
калі будзе новы набор.Абавязкова хачу стаць слухачом.Настаўнік хіміі і біялогіі
Курс ідзе 6 месяцаў, то, відаць, у наступным годзе. Пра новы набор паведамім праз сайт.
удакладнiце, калi ласка, праз якi сайт?