24-28 жніўня 2014 г. беларускія ментары дыстанцыйных курсаў па Актыўнай ацэнцы прайшлі стажыроўку ў Варшаве. Навучанне праводзілі трэнеры Цэнтра грамадзянскай адукацыі (CEO) Данута Стэрна і Ёана Соцька, а падтрымаў гэту справу Польска-амерыканскі фонд свабоды ў межах праграмы “Школа, якая вучыцца”.
Мэтамі трэнінга былі наступныя:
1. Выпрацоўка навыкаў курсу Актыўнай ацэнкі.
2. Прадстаўленне стратэгій Актыўнай ацэнкі як паглыбленага падыходу да АА.
3. Прадстаўленне практык супрацоўніцтва настаўнікаў (назіранне ўрокаў метадам АА, назіранне за абранымі вучнямі, відэаздымкі ўрокаў, адукацыйная прагулка, сумеснае ўдасканаленне ўрока, аналіз вучнёўскіх работ) праз методыку АА.
4. Аналіз вучнёўскіх прац праз вопыт заняткаў АА.
5. Абмен вопытам.
Удзельніца курсаў з Беларусі Алена Радзевіч, метадыст Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, правяла ўрок для дарослых на тэму “Касмічнае смецце”, у якім паказала ў спалучэнні прыёмы Актыўнай ацэнкі і рознаўзроўневыя заданні ў адпаведнасці з таксаноміяй Блюма. Урок стаў аб’ектам аналізу ўдзельнікаў трэнінга. Акрамя інтэнсіўных заняткаў арганізатары прадумалі насычаную культурную праграму для гасцей. Беларускія педагогі наведалі Цэнтр навукі імя Каперніка, ажыццявілі абзорную экскурсію па Варшаве, а таксама пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Фрэдэрыка Шапэна, наведаўшы музей слыннага польскага кампазітара.
Што дало гэта навучанне ўдзельнікам? Якія ўражанні беларускіх педагогаў?
Святлана Локіс, настаўніца пачатковых класаў, г. Барысаў
“Перапаўняюць эмоцыі. Найбольш уразіла знаёмства і зносіны з вопытнымі трэнерамі. Прафесіяналізм вопытных ментараў проста збянтэжыў мяне… Я ўбачыла ўменне дайсці да сутнасці праблемы, уменне яе вырашыць, прапанаваць сваё грунтоўнае, змястоўнае меркаванне.
Уразіла абстаноўка зносінаў – прадуктыўная, канструктыўная, прадуманая Атрымала шмат КАРЫСНАЙ інфармацыі, якою паспрабую скарыстацца на практыцы, асабліва перагледзець свой падыход да правядзення ўласных майстар-класаў і семінараў. Хачу падзякаваць арганізатарам за ўчынены мне гонар і прапанову стажыроўкі!”
Наталля Шынкевіч, настаўніца інфарматыкі г . Магілёў
“Што дало мне гэта навучанне? Па-першае я пазнаёмілася з вельмі цікавымі мне людзьмі. Па-другое, гэты семінар быў вельмі карысным для мяне, як для будучага ментара: я пераасэнсавала ролю ментара, пазнаёмілася з асноўнымі элементамі напісання каментара да работ студэнтаў. Вельмі карысным і цікавым для мяне быў праведзены Аленай Радзевіч майстар-клас. У мяне засталіся вельмі цёплыя ўспаміны і вялікае жаданне вярнуцца туды зноў, або сустрэцца такой цёплай кампаніяй на якім-небудзь летніку.
Міхась Кудзейка, выкладчык педуніверсітэта імя М. Танка, г. Мінск
“Мэтавая аўдыторыя зацікаўленых у актыўнай ацэнцы беларускіх і польскіх настаўнікаў дазволіла стварыць творчую атмасферу, якая эфектыўна спрыяла не толькі ўспрыманню тэарэтычнай інфармацыі, а і нараджэнню новых практычных ідэй у распаўсюджванні АА ва ўмовах адукацыйнай прасторы краіны. Вельмі цікавым для мяне аказаўся вопыт польскіх калег па напісанню каментараў, дзе ў аснове знаходзіцца дыялог, які абуджае студэнта разважаць, ажыццяўляць выбар і абгрунтоўваць свой пункт гледжання.
Не менш цікавай з’явілася інфармацыя аб удасканальванні навучальнага працэсу на аснове: дыягностыкі і аналізу эфектыўнасці заданняў, узаеманазіранняў і ажыццяўлення педагагічнай прагулкі. У працэсе семінара пераканаўся ў тым, што АА не з’яўляецца педагагічнай тэхналогіяй, якая звычайна прадугледжвае жосткія рамкі дзейнасці настаўніка і вучняў у дасягненні мэтаў, а з’яўляецца стратэгіяй, якая ўзбройвае настаўніка сістэмай эфектыўных метадаў і прыемаў, накіроўвае вучня і настаўніка на супрацоўніцтва, заахвочвае іх агульнай мэтай, прапаноўвае прастору для эфектыўнага ўзаемадзеяння і свядома вядзе да перамогі сваіх магчымасцяў над сваімі здольнасцямі. “
Алена Ананчыкава, настаўніца фізікі, г. Жлобін
“На семiнары адбылося глыбокае пагружэнне ў стратэгiю. Асабicта мне патрэбна было паглыбленне ў АА, у якiм вельмi падрабязна мы разглядалi крытэрыi, iх прызначэнне i разгледзелi, як iх складаць. Вялiкi дзякуй за гэтую магчымасць.”
Галіна Сухава, настаўніца беларускай мовы, г. Віцебск
“Дзіўна, але каб убачыць сваю работу, часам карысна кінуць погляд на зробленае на платформе АА з Варшавы. І тады ўдаецца заўважыць, якія разумныя і таленавітыя ў нас настаўнікі. У Варшаве я пазнаёмілася з былымі студэнтамі,з тымі, хто паспяхова закончыў дыстанцыйны курс у якасці вучня. А гэта значыць, што ў гэтым годзе новы набор настаўнікаў для дыстанцыйнага навучання АА атрымае класных ментараў.
Трэба прызнацца , што калі ты даволі доўга (5 год!) у праекце АА, то памылкова складваецца ўражанне, што ты ўсё ведаеш. Аднак Данута Стэрна ўмее здзіўляць. Таму прывезла дадому, у сваю школу , шэраг прапаноў, як можна ўдасканаліць метадычную работу. Мне здаецца, самае галоўнае, што мы “прывезлі” з Варшавы, дык гэта планы, праекты, як палепшыць навучанне настаўнікаў АА і на дыстанцыйным курсе, і ў дарослай аўдыторыі. Напэўна , самае непрыемнае – гэта калі прывозіш з семінара пачуццё заспакоенасці, маўляў, мы малайцы, усё класна робім, нічога змяняць не трэба.Пра якую заспакоенасць можна гаварыць, калі ў час работы нам катастрафічна не хапала часу, абмеркаванні,спрэчкі працягваліся і ўвечары. Спрачаючыся, мы ўбачылі перспектывы развіцця, а яны, як вядома, паляпшаюць настрой перад пачаткам навучальнага года, надаюць аптымізму рабоце.
У час работы польскія трэнеры папрасілі нас прыдумаць асацыятыўны вобраз ментара. Дык вось цяпер я бачу ментара ў ролі разганяючага падчас прабегу легкаатлетычнай дыстанцыі: гэта некалі выбітны спартсмен, які нейкі час бяжыць наперадзе, задаючы хуткасць астатнім, а потым, калі сіл няма, сыходзіць з дыстанцыі. Што гэта дае? Гэта дапамагае ўстанаўліваць новыя рэкорды, пастаянна паляпшаць вынік! Плённай працы, калегі! У якасці разганяючага на новы навучальны год – Сухава.”
Вольга Калюта, настаўніца беларускай мовы, г. Пружаны
“ Безумоўна, уражанні толькі станоўчыя. Магчыма, я не такая шчаслівая, але заўсёды, калі неабходна ехаць ці ісці на нейкі семінар ці курсы, то ведаеш, што нічога канкрэтнага, а тым болей карыснага, не ўбачыш і не пачуеш. Толькі згубіш час. Бываюць, праўда, выключэнні, але іх вельмі мала. Тут усё наадварот: шмат цікавага, карыснага. Ні адна хвіліна сустрэч-заняткаў не прайшла дарэмна: многаму навучыліся, шмат прыйшлося пераасэнсаваць, паглядзець на многія рэчы па-іншаму.
Не застаюцца па-за ўвагай і міжасабовыя зносіны: зразумелі, што мы адна каманда, што ёсць чаму адзін у аднаго павучыцца. Пры вырашэнні спрэчных пытанняў мы не пераходзілі на асобы, а спрабавалі знайсці шляхі вырашэння, і гэта здорава. Толькі пазітыў і жаданне пашыраць выкарыстанне АА ў адукацыйнай прасторы.”
Наталля Катчанка, настаўніца англійскай мовы, г. Нясвіж
“Уражанняў шмат. І ўсе яны пазітыўна-эмацыянальныя (калі так можна сфармуляваць). Нават на бацькоўскім сходзе, які я праводзіла адразу пасля паездкі у пятніцу, не ўстрымалася і пачала расказваць пра АА (хоць і не планавала). Калі коратка – карысна, інфарматыўна, інтэлігентна, пазітыўна. Хочацца падзяліцца вопытам з калегамі. Вялікі дзякуй за прыемную кампанію і знаёмства з вамі!”
Вольга Званцова, настаўніца фізікі, г. Мінск
“Если коротко, то поднялась на ступеньку выше в своем профессиональном росте (а то и на несколько). Неделю провела в кругу творческих и небезразличных к эффективному образованию единомышленников. Ну и последнее: очень хочется работать, пробовать на практике полученные теоретические знания, воплощать в работе появившиеся идеи.”
Людміла Каралёва, настаўніца фізікі, г. Мінск
“Вот и закончилась наша стажировка в Варшаве. Здорово, что удалось, наконец, познакомиться и вживую пообщаться со всеми этими замечательными и интересными людьми, моими коллегами! Мы знали друг друга лишь по фото, а теперь насколько близки стали! Задумайтесь, насколько мы все похожи: заражены одним вирусом АА. Думаю, что не одна я уезжала с мыслями о новых разработках уроков и применении новых знаний. Это уникальный опыт обучения. Казалось бы, мы многое уже слышали, многое умеем. Но сама организация деятельности участников, ее содержание и формы так грамотно представлены, что все это позволило расставить новые акценты в работе с АА. Мы все ожидали положительных эмоций, но реальные эмоции превзошли все ожидания. Спасибо организаторам за то, что позаботились не только о нашей учебе, но и об отдыхе, организовав увлекательные и содержательные экскурсии по Варшаве, особые впечатления от замечательного центра Коперника, в котором наука представлена не скучным, а, наоборот, захватывающим процессом. Одним словом, обучение пролетело, как один миг. Остается только еще раз поблагодарить организаторов, всех участников за ту особую атмосферу, в которую мы окунулись.”
Наталля Ільініч
Наша навучанне – цудоўная сустрэча з апантанымі новымі і добра знаёмымі настаўнікамі, якія хочуць навучанне дзяцей зрабіць лепшым і больш эфектыўным.
Наша сустрэча – пераасэнсаванне ролі ментара ў дыстанцыйным навучанні Актыўнай Ацэнцы, наступны крок ва ўласным самаўдасканаленні.
Гэтыя пяць дзён – чароўны штуршок да лепшага і плённага ў новым навучальным годзе!
З павагай і ўдзячнасцю да арганізатараў гэтага навучання, маіх калег па навучанні, Алена Казлова.
После Варшавских занятий стратегия АА заиграла новыми красками, как бриллиант, который сияет каждый раз по-разному. Захотелось шлифовать этот бриллиант и любоваться эффектом. Практики сотрудничества учителей, с которыми нас познакомили, это вообще шедевр. У меня возникла мысль: почему я не додумалась до этого сама, ведь, всё очень просто, а какая альтернатива устаревшим заседаниям МО! Сама атмосфера занятий оставила приятное тепло и огромное желание встретиться снова!
С уважением и огромной благодарностью организаторам и участникам, Михайлова Елена.
Па-першае, хочацца падзякаваць Агнешцы за добразычлівыя адносіны, разуменне, клопат і ўсе, што яна робіць для беларускіх настаўнікаў. Па-другое, спадабалася змястоўная частка семінара, прафесіяналізм Дануты і Ёанны, якія паказалі нам новыя падыходы і пашырэнне магчымасцей АА – курс для “прасунутых карыстальнікаў”. Вельмі добра, што падчас семінару трэнеры зрабілі акцэнт на ролі ментара. Упэўнілася, што настаўнікі вельмі крэатыўныя людзі – метафары атрымаліся цудоўныя. Ідэя, якую я вынесла з гэтай часткі семінара: педагог (а не ментар) павінен самастойна ацаніць, што з’яўляецца эфектыўным для яго ўрока і прапанаваць рэкамендацыі па яго паляпшэнні (варыянты, як зрабіць лепей). Ментар выказвае сваё меркаванне з гэтай нагоды і дапамагае педагогу ўдасканаліць навыкі прыняцця рашэнняў і планавання ўрокаў па АА. Гэта адбываецца ў выглядзе дыскусіі або размовы, а не канкрэтных рэкамендацый з боку ментара. Зрабіць гэта не так легка. Прасцей, як для дзяцей на ўроку, так і для дарослых даць нейкія ўказанні, падказаць, як трэба рабіць. Але тут існуе небяспека. Па-першае, адказнасць за навучанне будзе ляжаць на тым, хто дае ўказанні, па-другое, ментар падказвае настаўніку з боку свайго суб’ектыўнага вопыту работы, але гэта зусім не значыць, што для настаўніка той вопыт падыдзе, па-трэцяе, можа стварыцца сітуацыя, што настаўнік толькі і будзе чакаць указанняў з боку ментара (так як часцяком адбываецца на ўроках, калі вучні пасіўна выконваюць указанні настаўніка). Таму Данута і распавяла нам пра іншыя падыходы да напісання зваротнай сувязі (каментароў) для настаўнікаў. Гэта асаблівасці працы з дарослымі.
Для сябе я яшчэ раз ўпэўнілася, што ўкараненне АА патрабуе шмат часу. Дыстанцыйны курс – гэта першы крок. Для дасягнення якасці неабходна метадычна абгрунтаваная сістэма падтрымкі, якая будзе абапірацца на моцныя бакі педагогаў і дазволіць паступова засвоіць стратэгіі і філасофію АА: ад разумення і прыняцця да поўнага яе ўкаранення ў сваю педагагічную практыку. Данута і Ёанна паказалі нам гэты шлях праз супрацоўніцтва настаўнікаў: 1)АА назіранне, 2)назіранне за абранымі вучнямі, 3)відэаздымкі ўрокаў, 4)адукацыйная прагулка, 5) аналіз вучнёўскіх работ.
Не магу сказаць, што адчуваю ўзнеслы настрой пасля семінару. Перада мною паўсталі пытанні, адказаў на якія я пакуль не знайшла. Рэальна ацэньваю праблемы, звязаныя з практыкамі супрацоўніцтва настаўнікаў ва ўмовах нашай адукацыйнай сістэмы. І праблемы гэтыя звязаны не столькі з нарматыўным дакументамі, забараняючымі тое, ці іншае, сколькі з трывалымі стэрэатыпамі традыцыйнай савецкай сістэмы адукацыі, ад якіх цяжка пазбавіцца. Але для нас – гэта новыя выклікі, якія будуць стымуляваць да пошуку больш эфектыўных шляхоў распаўсюджвання і ўкаранення актыўнай ацэнкі ў Беларусі.
Цяпер есць падставы лічыць, што наш трэцці дыстанцыйны курс будзе самым прадуктыўным. І свае памылкі ў ментарскай рабоце мы бачылі, і польскі досвед дапаможа. Ура АА!