На базе 4–й школы г. Салігорска адбыўся двухдзённы раённы семінар для настаўнікаў пачатковай школы. Актыўная ацэнка – як сістэма навучання, якая спрыяе развіццю асобы дзіцяці, выхаванню адказнасці і павышэнню матывацыі да вучобы – такая тэма абмеркавання. Майстар-клас для калег правяла ментар дыстанцыйнага навучання барысаўчанка Святлана Локіс. Прапануем паглядзець відэасюжэт салігорскага тэлебачання. Карэспандэнт – Святлана Скрыпнік