24-25 сакавіка 2015 г. адбудзецца семінар у АПА «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання»

Увага! Семінар АПА – платны.
Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 24 па 25 сакавіка 2015 праводзіць семінар для педагагічных работнікаў «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання».
У ходзе семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з новай стратэгіяй, стымулюючай ацэначную самастойнасць на аснове эфектыўнай зваротнай сувязі; авалодаюць прыёмамі дыягнастычнай фармуліроўкі мэты ўрока і вызначэння крытэрыяў іх паспяховага дасягнення, тэхнікай пастаноўкі ключавых пытанняў, тэхнікамі сама і ўзаемаацэнкі.
Навучанне будзе праходзіць у рэжыме мадэлявання рэальнага навучальнага працэсу з выкарыстаннем разнастайных актыўных спосабаў арганізацыі працы.
Кошт навучання складае 595000, якая вызначаецца на аснове калькуляцыі.
Папярэдні запіс абавязковы!
Заўвагі:
1) Семінар пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20.
2) Рэгістрацыя ў 9.30, пачатак заняткаў у 10.00.
3) Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прадастаўляецца інтэрнат (кошт пражывання 9450 рублёў).
4) Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючага боку.
Кантактныя тэлефоны (017) 285 78 39 т / ф. (017) 285 78 62 (017) 292 64 61


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: