Аўтары – Алена Міхайлоўская, настаўніца пачатковых класаў, намеснік дырэктара СШ№38 Магілёва, Вячаслаў Міхайлоўскі – настаўнік хіміі Магілёўскага абласнога ліцэя №1.
Аўтары пра сваю распрацоўку: “У нас атрымалася выступленне перад аўдыторыяй настаўнікаў у СШ№38 г. Магілёва па АА. Правялі занятак з настаўнікамі ў актавай зале на педсавеце. Па аналогіі з заняткам Pаnі Joanny. Водгукі і каментары радуюць. Мы злілі разам распрацоўку Pаnі Joanny і задумку Галіны Сухавай! Распрацоўку таксама прыкладаю. Вельмі ўдзячны Актыўнай Ацэнцы, Галіне і Pаnі Joannе! Алена і Вячаслаў Міхайлоўскія.”