Фестываль арганізуецца цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2018 год.
Тэрмін правядзення фестывалю – 14 чэрвеня 2018 года.
Мэта фестывалю: абмен педагагічным вопытам выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі як сродка павышэння акадэмічнай паспяховасці, ўнутранай матывацыі, ацэначнай самастойнасці і адказасці вучняў за ўласнае навучанне.
Да ўдзелу запрашаем педагагічных работнікаў, удзельнікаў дыстанцыйнага курса 2017/2018 г., метадыстаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і бацькоўскай грамадскасці.
Тэматычныя напрамкі работы на фестывалі:
- Мэтавызначэнне: прыняцце вучнямі мэтаў навучання і крытэрыяў поспеху.
- Арганізацыя ў класе дыскусій, выкарыстанне пытанняў і заданняў, якія даюць інфармацыю аб працэсе навучання ( “светлафор”, рэфлексія, тэхнікі задавання пытанняў, ключавыя пытанні і інш).
- Зваротная сувязь: інфармацыя якая дапамагае вучыцца.
- Практыкі ўзаеманавучання (праца ў групах, парах, узаемаацэнка…)
- Вучань як суб’ект працэсу ўласнага навучання (уцягванне вучня ў распрацоўку мэты, НаШтоБуЗУ, узаемаацэнка, самаацэнка, выбар, самастойнасць, ключавыя пытанні, сувязь ведаў з рэчаіснасцю, выкарыстанне выклікаў і праблемных пытанняў, вера ў магчымасці вучня…)
Фармат удзелу:
- правядзенне майстар-класа па тэматычных напрамках фестывалю;
- урок для дарослых;
- прэзентацыя педагагічнай ідэі (актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў);
- прэзентацыя метадычных распрацовак, сайта або праекта;
- свабодны ўдзел.
Майстар-класы/урок для дарослых:
- працягласць майстар-класа/урока для дарослых (з рэфлексіўным абмеркаваннем) не павінна перавышаць 1 гадзіну 20 хвілін;
- тэматыка майстар-класаў павінна адпавядаць і раскрываць адзін з тэматычных напрамкаў фестывалю;
Прэзентацыя педагагічнага вопыту, ідэі, стратэгіі; дэманстрацыя відэафільма, метадычнага дапаможніка, сайта або праекта і г.д.:
- прэзентацыя не павінна перавышаць 20 хвілін;
- педагагічная ідэя павінна адпавядаць тэматычнаму накірунку фестываля і аптымізаваць працэс укаранення актыўнай ацэнкі ў адукацыйную практыку;
Дадатковая інфармацыя:
- Фестываль пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00, пачатак работы фестываля ў 10.00.
- Іншагароднім удзельнікам на час правядзення фестывалю прадастаўляецца інтэрнат недалека ад акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Леаніда Бяды, 24. Кошт пражывання 2р.37 кап.
- Удзел у фестывалі бясплатны.
- Камандзіровачныя расходы за кошт камандзіруючай арганізацыі
- арганізатары фестывалю пакідаюць за сабой права адбору майстар-класаў і прэзентацый.
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў фестывалю:
Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны зарэгістравацца не пазней за 25 мая 2018 года па спасылцы https://goo.gl/forms/N2pyLjj0S7RsHJvB3
Модераторы секций:
аудитория 322 – Радевич Елена Владимировна, начальник центра профессионального развития и инновационного образования ГУО «Академия последипломного образования»;
аудитория 305 – Запрудский Николай Иванович, профессор кафедры педагогики и менеджмента образования, кандидат педагогических наук, доцент;
аудитория 303 – Сеген Елена Адамовна, методист высшей категории управления учебно-методической работы ГУО «Академия последипломного образования».
Регистрация участников на 4 этаже
начало работы фестиваля (с 10.00 до 10.40) – аудитория 412
| 9.00–10.00 | Регистрация участников фестиваля | ||
| 10.00-10.20 | Открытие фестиваля, приветствие, обзор программы
|
||
| 10.20-10.40 | Активная оценка: вчера-сегодня-завтра
Запрудский Николай Иванович, профессор кафедры педагогики и менеджмента образования ГУО «Академия последипломного образования», кандидат педагогических наук, доцент |
||
| Презентация педагогических идей использования активной оценки в образовательной практике | |||
| Аудитория 303 | Аудитория 322 | Аудитория 305 | |
| 10.40-11.10 | Обратная связь в активном обучении
Волынец Лариса Петровна, заместитель директора ГУО «Средня школа № 5 г. Сморгони» |
Электронны канструктар урока беларускай мовы ў пачатковых класах з выкарыстаннем элементаў «Актыўнай ацэнкі»
Літоўчык Наталля Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 55 г. Мінска» |
Дыскусія на ўроку літаратуры – эфектыўны шлях да супрацоўніцтва
Стральчук Галіна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 21 імя М.Ф. Гастела г. Мінска» |
| 11.20-11.50 | Актыўная ацэнка: актыўна, інтэрактыўна і актуальна
Арлова Вераніка Федараўна, настаўнік англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Мозыра»
|
Использование мобильных опросов и возможностей QR-кодов при организации практики само- и взаимообучения учащихся
Кравченко Ольга Викторовна, учитель истории и обществоведения ГУО «Средняя школа №2 г.Рогачева имени В.М.Колесникова» |
Пераклад на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах: карысна і цікава
Закружная Ганна Пятроўна, нстаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 9 г.Светлагорска»
|
| 11.50-12.30
|
Перерыв | ||
| Мастер-классы, уроки для взрослых | |||
| 12.30-13.50 | Аудитория 303 | Аудитория 322 | Аудитория 305 |
| Урок па прадмету «Чалавек і свет»: «Мінск – сталіца нашай дзяржавы»
Баркоўская Вольга Аляксандраўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска» |
Загадка ключавога пытання
Катчанка Наталля Уладзіміраўна, настаўнік-метадыст ДУА «Нясвіжская гімназія» |
«Ключевой вопрос. Как заинтересовать учащихся темой урока?»
Житкая Ольга Анатольевна, учитель биологии ГУО «Ушачская средняя школа»
|
|
| 13.50-14.00 | Перерыв | ||
| 14.00-15.20 | Cаммит позитивных перемен: «Развитие субъектной позиции учащихся в образовательном процессе»
Дзюбенко Светлана Васильевна, заместитель директора по учебной работе ГУО «Средняя школа им. Я.Купалы №19 г. Минска», кандидат педагогических наук |
Актыўная ацэнка як сродак асобаснага росту і паспяховасці вучня
Ярмак Наталія Валянцінаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Міхалішкаўская сярэдняя школа» |
«В поисках сокровищ»: групповая форма организации познавательной деятельности в образовательном пространстве урока
Михеева Алла Игоревна, начальник отдела, Павлючук Татьяна Ивановна, зам. начальника отдела организационного и методического сопровождения конкурсного движения и педагогических инициатив ГУО «Минский городской институт развития образования» |
| 15.30-16.00
Аудитория 412 |
Дыстанцыйны курс па актыўнай ацэнцы: вынікі, праблемы, перспектывы
Мацкевіч Тамара Пятроўна, галоўны рэдактар партала nastaunik. Info, мадэратар дыстанцыйнага курса «Актыўная ацэнка: курс-практыкум для настаўнікаў» |
||
| 16.00-16.30 | Завершение работы фестиваля, рефлексия | ||
Крыніца: сайт АПА