Мерапрыемства адбылося 14 чэрвеня ў АПА.
Фестываль педагагічных ідэй “Актыўная ацэнка – 2018” падвёў вынік гадавой працы настаўнікаў, ментараў, метадыстаў. Каля ста педагогаў прыехала ў Мінск, каб падзяліцца сваімі ідэямі, правесці майстар-класы для калег, атрымаць адказы на важнае пытанне: як зрабіць нашу школу сучаснай і якаснай.
Глядзець усе матэрыялы фестывалю на сайце настаўнік-інфо