Як тэсты і тэсціраванне можна прымяняць у якасці сродку для навучання?

У артыкуле Мікалая Запрудскага ў НГ паказ­ваюцца магчымасці прымянення тэстаў і тэсціравання ў якасці сродку для навучання, павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і зваротнай сувязі — для актыўнай ацэнкі (фарміруючага ацэньвання).

У пераважнай большасці метадычных публікацый пра тэсты і тэсціраванне мы бачым рэкамендацыі па выкарыстанні тэстаў для кантролю — вымярэння і фіксацыі набытых і ненабытых вучнямі ведаў і ўменняў. Традыцыйныя тэсты для кантролю часта маюць негатыўную афарбоўку, бо, па-першае, вучні адчуваюць дыскамфорт, выкліканы стрэсам (а гэта можа паўплы­ваць на вынікі), па-другое, калі тэст з выбарам правільнага адказу, то правільны можна проста адгадаць.

Аўтар не заклікае настаўнікаў адмовіцца ад практыкі тэсціравання з мэтай кантролю і выстаўлення адзнак — суматыўнага ацэньвання, якое ажыццяўляецца напрыканцы вывучэння раз­дзела вучэбнай праграмы.

Але паказ­вае і іншыя магчымасці: як тэсты і тэсціраванне можна прымяняць у якасці сродку для навучання, павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і зваротнай сувязі — для актыўнай ацэнкі (фарміруючага ацэньвання).

Чытайце ў артыкуле (з прыкладамі) як працуюць у навучанні:

  • частае тэсціраванне
  • выкананне тэста спачатку індывідуальна, а потым у кааперацыі
  • тэсты ў перавернутым навучанні
  • тэсціраванне перад вывучэннем тэмы
  • за выкананы тэст не адзнака, а каментарый настаўніка
  • вучэбны тэст
  • стварэнне тэстаў навучэнцамі

​Крыніца: https://nastgaz.by/testy-dlya-navuchannya-pryklady-ih-vykarystannya-na-urokah/


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: