План выхаваўчага мерапрыемства на прынцыпах АА

Занятак № … Дата: 28.07.2011 Узрост: 5-13 гадоў

Тэма: Сабака – верны сябар чалавека


Узаемасувязь з ведамі, атрыманымі раней:
Малодшыя ведаюць хатніх жывёл, ведаюць, што чалавек клапоціцца пра іх.
Старэйшыя маюць веды пра значэнне хатніх жывел для чалавека, умовы іх утрымання.
Мэты заняткаў:
1. Пашыраць уяўленні дзяцей пра ролю сабакі ў жыцці чалавека.
2. Развіваць пачуцце адказнасці за жыццё хатніх жывел.
3. Пабуджаць да праяўлення спачування да жывёл (сабакі), трапіўшых у бяду.
Мэты заняткаў на мове дзяцей:
Пасля сённяшняга занятка вы даведаецеся:
1. Навошта людзі бяруць дадому сабаку.
2. Як і навошта патрэбна клапаціцца пра сабаку.
НаШтоБузу (што дзеці будуць ведаць пасля занятка):
1. Умеюць адказваць на пытанні датычна зместу прачытанага.
2. Ведаюць пра значэнне, якое адыгрывае сабака ў жыцці чалавека.
3. Ведаюць, як чалавек павінен клапаціцца пра свайго вернага сябра – сабаку.
Метады і заданні:
Патлумачыць дзецям мэты заняткаў і НаШтоБузу.
Загадванне загадкі пра сабаку.
Расказ пра ролю сабакі у жыцці чалавека (пастух, паляўнічы, ратаўнік, пагранічнік, касманаўт). Робіцца вывад: сабака ніколі не пакіне чалавека ў бядзе.
Выказванні па пытанню: А чалавек? – па крузе (перадаюць адзін аднаму цацку- сабаку).
Чытанне часткі казкі Братоў Грым “Брэменскія музыкі”.
Адказы на пытанні па прачытаным(выцягваю нейкую рэч кожнага з “Цудоўнага мяшэчка”- вызначэнне чаргі адказу):
• Што здарылася з жывёламі?
• Чаму сабака збег ад гаспадара?
• Ці шкада вам жывёлаў? Як можна ім дапамагчы?
Робіцца вывад выхавацелем: чалавек, калі бярэ да сябе нейкую жывёлу, нясе вялікую адказнасць за яе жыццё. Добры чалавек ніколі не пагоніць жывёлу з хаты.
Чытанне расказа В. Сухамлінскага “Стары сабака”.
Ролевая гімнастыка: патрэбна паказаць, як сабака вінавата лашчыцца да гаспадара, сабака ласкава скавыча, чалавек сумна ўздыхае, сабака вельмі рады новаму сябру- шчанюку.
Даю час на прыдумванне таго, як чалавеку патрэбна клапаціцца пра свайго сабаку. Выказваюцца тыя, чыю рэч я дастану з “Цудоўнага мяшэчка”. Пасля выказваюцца тыя, хто прыдумаў тое, чаго яшчэ не назвалі.
Гульнявое практыкаванне “Сабака-павадыр”
Паведамленне пра сабак, якія дапамагаюць жыць і перамяшчацца людзям, якія не маюць зроку.
Дзеці разбіваюцца на пары па росце. Адзін праводзіць другога, у якога завязаны вочы, па пакоі, дзе шмат перашкод. Потым змена роляў.
Абагульненне.

Ключавое пытанне:
Чалавек ці сабака з’яўляюцца больш вернымі ў сваім сяброўстве? Чаму ты так лічыш?

 Аўтар – Вольга Каляда,
выхавацель Жабінкаўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: