План урока на прынцыпах АА па прадмету “Мая Радзіма Беларусь”

Урок №2 Дата: 09.09.2011 Клас 4

Тэма: Мы і нашы суседзі.

Узаемасувязь з ведамі, атрыманымі раней:
Вучні ведаюць пра геаграфічнае становішча Беларусі.

Мэты заняткаў:
1.Актуалізаваць раней засвоеныя веды аб геаграфічным становішчы Беларусі
2.Пазнаёміць з назвамі і месцам распалажэння краін – суседак Рэспублікі Беларусь
Мэты заняткаў на мове вучня:
Пасля сённяшніх заняткаў вы зможаце:
1. Пералічыць усе вобласці Рэспублікі Беларусь
2. Назваць усе краіны- суседзі
3. Паказаць вобласці Беларусі і краіны- суседкі на геаграфічнай карце

На Што Бузу ( што вучні будуць у стане выканаць пасля заняткаў):
1. Адказваць на пытанні па тэксту падручніка
2. Паказваць вобласці Беларусі і краіны-суседкі на геаграфічнай карце
3. Маляваць на контурнай карце межы
4. Пры дапамозе колераў выдзяляць на контурнай карце вобласці Беларусі
Як павінны прайсці гэтыя заняткі (метады і заданні):
Арганізацыйны момант. Дзеці становяцца ў кола і па чарзе адказваюць на адно пытанне: “Што можна расказаць пра нашу Радзіму замежным гасцям?” Матывацыйнае пытанне: 1. Ці ведаеце вы, хто з’яўляецца нашымі суседзямі? Дзе размешчана Беларусь на карце Еўропы? Якая плошча Рэспублікі? У якой вобласці жывяце вы? Чаму вобласці Беларусі маюць такія назвы?
Уводзіны новага матэрыялу. Прагляд мультымедыйнага фільма: “Мы і нашы суседзі”. Чытанне з каменціраваннем і запісам на дошцы па форме: я ведаў, я даведаўся, я хачу даведацца матэрыяла падручніка с. 7-9. Адказы на пытанні падручніка. Праца ў парах па атласах.( Шукаем Беларусь, усе яе вобласці, дзяржаўную мяжу, краіны-суседкі.) Самастойная праца на контурных картах ( заданні прапісаны ў контурных картах). Узаемаправерка выкананага задання на контурных картах(па парах). Праца ў сшытках на друкаванай аснове. Рэфлексія . Методыка “Закончы фразу…”
Я даведаўся…. Мне было цікава таму, што….Я магу падзякаваць ( каму) і за што….Я сягоння працаваў….
Ключавыя пытанні да вучняў:
1.Што б вы расказалі нашым суседзям пра сваю Радзіму?
2.Да якой краіны-суседкі вам хацелася б завітаць у госці і чаму?

Нататкі і дадатковыя практыкаванні: Праца у сшытках на друкаванай аснове (Г.П.Дылько с.5-6) па тэме урока.

Хатняе заданне:
Вывучыць верш на памяць:
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, Твая Айчына
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя
Як неба, сонца і зару
Твая зямля, твая Айчына
Названа светла – Беларусь.
Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі: Атлас, контурная карта, падручнік, сшытак на друкаванай аснове.

Ала Ярмак, настаўніца пачатковых класаў, г. Стоўбцы.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: