Распрацоўкі ўрокаў беларускай літаратуры Галіны Сухавай

Галіна Сухава – настаўніца беларускай мовы і літаратуры ва УА “Дзяржаўная гімназія №5 г. Віцебска”, сябра клуба “Крыштальны журавель”.
“Гэтыя ўрокі былі напісаны пасля курсаў Мікалая Іванавіча Запрудскага пра Актыўную Ацэнку ў 2010 годзе. Я прыняла гэтыя прынцыпы, заўважаю, што ўрокі, зробленыя па прынцыпах АА, эфектныя і эфектыўныя. Паспрабую наступны ўрок для семінара клуба “Крыштальны журавель ” напісаць па форме АА”.
Вырашэнне праблемы ўзаемаразумення мастака і грамадства ў апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар”
Мэта:
мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць:
• стандартны мінімум фактычных звестак пра падзеі апавядання,
• мастацкія асаблівасці апавядання: сцісласць, драматызм,псіхалагізм;
• прыёмы раскрыцця вобраза майстра-працаўніка Данілы:няўласна-простыя маналогі, пытальна-рытарычныя сказы;
• ідэю твора , змогуць даць правільны адказ на выніковае тэставае заданне ўрока (гл. дадатак);
умець: выяўляць супрацьлеглыя жыццёвыя пазіцыі герояў, выбіраць тэкставую інфармацыю для характарыстыкі галоўнага героя, ствараць вобразныя асацыяцыі, выражаць свае адносіны да ўчынкаў герояў.
Задачы асобаснага развіцця: садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення ўспрымаць літаратурны твор на эмацыянальна-вобразным узроўні, прымаць пазіцыю і аргументаваць яе пры правядзенні дыскусіі,садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення;
сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці (уменні слухаць, уважліва адносіцца адзін да аднаго), спрыяць фарміраванню адмоўнага стаўлення да праяўлення чэрствасці і абыякавасці, да эстэтычнай неразвітасці.
Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.
Від урока : урок-дыялог з элементамі разважання.

Ход урока

1 этап. Арганізацыйны ( да 3 хвілін)
Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.
Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.
Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў
1.1.Арганізую ўвагу, добразычлівы настрой усіх вучняў гульнёй-размінкай “Дэкларацыя самакаштоўнасці”. На станоўчы адказ вучні і настаўнік узнімаюцца з месцаў.
Вельмі прыемна бачыць такіх прыгожых і разумных дзяўчат. Завуць мяне Сухава Галіна Анатольеўна,прыехала з Віцебска, каб разам з Вамі правесці ўрок літаратуры. А пазнаёміцца бліжэй нам дазволіць наступная гульня. Калі вы згаджаецеся з прыведзенымі мною словамі, то, калі ласка, прыўстаньце з месца. Разам з намі могуць браць удзел у гульні і паважаныя госці-настаўнікі:
-я такі, як усе;
– ва ўсім свеце няма такога, як я;
– я магу палюбіць сябе і пасябраваць з сабой;
– я незаўсёды бываю задаволеная сабой;
– я магу адчуваць, думаць, гаварыць і дзейнічаць;
– я ўмею разумець людзей, што вакол мяне.
Я – гэта я і я – гэта цудоўна!
1.1.Мабілізуюцца на работу.

2 этап. Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці праблемы ўрока (да 3 хвілін)
Мэта этапа: актывізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў, пазнаваўчы інтарэс, наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на вынік ўрока.
Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.
2.1.Арганізую навучальны дыялог па высвятленні тэмы, мэты і праблемы ўрока.
Сёння мы сустрэліся, каб абмеркаваць праблему ўзаемаразумення мастака і грамадства на матэрыяле апавядання Змітрака Бядулі “Бондар”.Калі ласка, паглядзіце на змест тэставага задання, якое я вам збіраюся прапанаваць напрыканцы гэтага ўрока. Бачыце, што насупраць кожнага задання пастаўлены кошт правільнага яго выканання?
Паднімеце руку, хто з вас ужо ў дадзены момант можа выканаць гэтае заданне?
Я ўпэўнена, што вы будзеце актыўна працаваць і праз 40 хвілін правільна адкажаце на пытанні (набераце не менш як 24 балы):
1.Ці можна бондара Данілу назваць мастаком? Чаму? ( 6 балаў)
2. Адзначце мастацкія асаблівасці твора, назавіце прыёмы раскрыцця вобраза бондара. (8 балаў)
3. Што неабходна мастаку для плённай творчасці, чаго мастак павінен пазбягаць, каб не канфліктаваць з грамадствам? (10 балаў)
Каб быць паспяховым пры выкананні задання, пра што трэба даведацца на ўроку?
Што абмеркаваць?
Падумайце, ці ўсе пытанні прадугледжваюць адназначны адказ?
Паколькі гэта сапраўды так, то, на вашу думку, разумна на ўроку працаваць па групах ці агульна?
Я прапаную падзяліцца пароўну на дзве групы. 2.1.Слухаюць і ўспрымаюць словы настаўніка.
У дыялогу з настаўнікам высвятляюць для сябе мэты і задачы ўрока.

2.2. Успрымаюць правілы ацэньвання сваёй работы на ўроку.

2.3.Успрымаюць неабходнасць групавой работы.

3 этап. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па вырашэнні мэтаў урока (да 30 мінут)

Мэта :рашэнне праблемы ўрока з апорай на ўласны вопыт, тэкст, веды па тэорыі літаратуры, пазнаваўчая актыўнасць вучняў.
Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакіраваную адукацыйную дзейнасць вучняў, стварыць сітуацыю творчых разважанняў з мэтай вырашэння праблемы ўрока.
Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў
3.1. Арганізую работу па высвятленні ступені разумення зместу апавядання “Бондар”, выкарыстоўваючы прыём “Анкета героя”.
Я папрашу ў групах запоўніць анкеты ад імя герояў. Ад імя бондара Данілы. Ад імя яго жонкі Аўдоцці. На выкананне задання адводзіцца 3 хвіліны.
Анкета для першай групы
1. Імя. Даніла
2. Узрост
3. Колер вачэй
4. Нацыянальнасць
5. Дзе, кім працуе
6. Станоўчыя рысы характару
7. Адмоўныя рысы характару
8. Захапленні
9. Самая драматычная сітуацыя ў жыцці.
Памяняйцеся запоўненымі анкетамі. Што б дапоўнілі, удакладнілі пра герояў, з чым нязгодныя?

3.2. Арганізую навучальны дыялог з мэтай высвятлення мастацкіх асаблівасцей твора.
На якое прасцей? Чаму?
Усё апавяданне прысвечана апісанню псіхалагічнага стану майстра, яго марам, спадзяванням, захапленню творчым працэсам. Як бы вы назвалі такую мастацкую асаблівасць твора, у якім так многа ўвагі адводзіцца раскрыццю ўнутранага свету таленавітага чалавека, яго псіхалогіі? ( Псіхалагічным)
На якія з пытанняў цяжка было даць адказ ці не змаглі, прыйшлося дадумаць? Чаму? Я ўпэўнена, што цяпер вы ведаеце прычыну гэтага. Што больш цікавіла пісьменніка ў вобразе галоўнага героя? Таму апавяданне надзвычай сціслае ў сюжэтным, падзейным плане.
Знайдзіце, калі ласка ,у адказах анкеты асноўны аргумент таго, што апавяданне можна назваць драматычным.
Такім чынам, запоўненыя вамі анкеты не толькі дапамаглі ўзнавіць асноўныя падзеі апавядання, але і адзначыць пэўныя мастацкія асаблівасці твора.
Якія з іх вы б адзначылі? ( псіхалагічнае, драматычнае, сціслае)

3.3.Змітраку Бядулю ўдалося з вялікай псіхалагічнай дакладнасцю стварыць вобраз мастака-бондара, чалавека які не выносіць умяшання людзей, рэальнасці ў свет сваёй творчасці, багаты,далікатны, лёгка ранімы.
Арганізую дыскусію па вырашэнні праблемнага пытання ўрока.Настаўнік прапануе групам рабочыя лісты з выявай фрака і просіць удзельнікаў груп працытаваць унутры фрака няўласна-простыя дыялогі бондара, у якіх ён выказвае тое, што б ён хацеў рабіць, праяўляць у сваіх паводзінах.
А на знешнім баку фрака вучні павінны напісаць, якія паводзіны ён дэманструе для людзей.
Заданне выконваецца з апорай на тэкст. На выкананне задання – 5 хвілін.
Абмеркаванне выканання задання.
• Ці супалі пачуцці напісаныя на ўнутраным баку фрака з паводзінамі на знешнім? Пра што гэта сведчыць?
• Ці мог бондар прадэманстраваць сваім суседзям, аднавяскоўцам, што ён адчувае, калі бярэцца за справу? Чаму? (Баяўся, што не зразумеюць, засмяюць). Каму мог адкрыць сваю душу? Жонцы.
• Чаму так узрадаваўся, калі пані заказала ў двор посуд?Мастак, творца можа ганарыцца сваёй працай, калі ён выстаўляе свае работы, калі яны набываюцца, калі ён атрымлівае прызнанне і большую ўпэўненасць у сабе. Гэта яго стымулюе для далейшай творчасці.
• Згадзіцеся, што вельмі няпроста спасцігнуць унутраны свет любога чалавека, а тым больш творцы, бо мы звычайна меркуем аб чалавеку па яго знешніх паводзінах, а галоўнае тое, што ўнутры.
На аснову фрака стэплерам мацуюцца лацканы так, каб яны маглі расхінацца і захінацца.
На дошцы пад словамі “Галоўнае толькі тое, што ўнутры” вывешваюцца вынікі работ груп.
• Наколькі ўдалым вы лічыце выкарыстанне аўтарам няўласна-простых маналогаў у псіхалагічным апавяданні?
3.4.Несупадзенне паміж марамі, спадзяваннямі мастака і рэальнасцю непазбежна прыводзяць да канфлікту, у апавяданні фінал нават драматычны.
Арганізую дыскусію”Прычыны драмы майстра Данілы”, выкарыстоўваючы метад 4-х кутоў
На думку Аўдоцці, што стала прычынай творчай драмы майстра Данілы? На думку пані?
На думку суседзяў, што стала прычынай творчай драмы майстра Данілы? На думку аўтара?
За 2 хвіліны аргументуйце, абапіраючыся на фінал апавядання.
На вашу думку, што стала прычынай творчай драмы майстра Данілы? Выбераце найбольш блізкую пазіцыю з названых.
Ніхто не кантралюе рэакцыю чалавека, акрамя яго самога.
Можна лічыць, што драма бондара ў няздольнасці перадаць багацце душы і ўмельства іншым. Мастак павінен вучыць людзей бачыць і цаніць прыгажосць жыцця, не замыкацца ў эгаістычных пачуццях уласнай абранасці.
Цяпер я зноў звяртаю вашу увагу да анкет герояў, запоўненых у самым пачатку ўрока.
Што б вы ўдакладнілі, дапоўнілі?
Як тое, пра што даведаліся на ўроку, паўплывала на ваша рашэнне? 3.1 Запаўняюць анкеты герояў, высвятляюць змест апавядання.

3.2. Карэкціруюць вынікі работы.
Адказваюць на пытанні настаўніка, высвятляюць мастацкія асаблівасці.

3.3. Вучні ў групах адбіраюць тэкставую інфармацыю для характарыстыкі героя,запаўняюць рабочыя карткі –лісты .

3.4.. Прапануюць версіі адказу. Шукаюць адказ у тэксце твора.
Вядуць навучальны дыялог з настаўнікам.

4 этап. Рэфлексія( да 3 хвілін)
Мэта этапа: усведамленне вучнямі актуальнай значымасці мастацкага твора, сітуацыі поспеху.
Педагагічная задача: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі мастацкай значымасці вывучанага твора, садзейнічаць узбагачэнню эмацыянальнага свету вучняў.

Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў
4.1. Арганізую работу з эпіграфам да ўрока.
Знакамітаму палітыку Рузвельту належаць словы: “Ніхто не можа прымусіць вас адчуваць сябе прыніжаным без вашай на тое згоды”
Тлумачальны слоўнік падае наступнае знажэнне ўжытых у выказванні слоў:
Прыніжаны – які выказвае пакорлівасць, значэнне якога зменшалі, зломлены.
Згода – калі няма пярэчанняў.
Каб была такая магчымасць, то як бы вы гэтую думку данеслі сваімі словамі для бондара Данілы. 4.2.Перафразіруюць словы Рузвельта з улікам тэмы і праблемы ўрока.

5 этап. Абагульненне і сістэматызацыя па тэме ўрока (5 хвілін)
Мэта: даць правільны адказ на выніковае заданне ўрока
Педагагічная задача: стварыць сітуацыю творчага пошуку

Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў
4.1 . Я думаю цяпер вы справіцеся паспяхова з выкананнем задання. 4.1.Даюць адказы на выніковае заданне, ацэньваюць сваю работу.
Анкета для першай групы
Імя. Даніла
1. Узрост……………………………………………………………………………………
2. Колер вачэй………………………………………………………………………………
3. Нацыянальнасць………………………………………………………………………..
4. Дзе, кім працуе…………………………………………………………………………
5. Станоўчыя рысы характару…………………………………………………………
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
6. Адмоўныя рысы характару……………………………………………………………
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
7. Захапленні…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….
8. Самая драматычная сітуацыя ў жыцці………………………………………………..
………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….
……………………………………………………………………………………………..

Анкета для другой групы
Імя. Аўдоцця

1. Узрост……………………………………………………………………………………
2. Колер вачэй………………………………………………………………………………
3. Нацыянальнасць………………………………………………………………………..
4. Дзе, кім працуе…………………………………………………………………………
5. Станоўчыя рысы характару…………………………………………………………
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
6. Адмоўныя рысы характару……………………………………………………………
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
7. Захапленні…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….
8. Самая драматычная сітуацыя ў жыцці………………………………………………..
………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….
…………………………………………………………………………………………….

 

Тэкставая апора для другой групы. Урыўкі з апавядання “Бондар”

Даніла рыхтуецца да новай цікавай працы.
Сама пані з двара заказала ў яго начоўкі, цабры, вёдры і некалькі лыжак. Трэба доўга рыхтавацца. Адразу, проста з моста, не прымешся за такую работу. Трэба адкінуць, як шалупіну, усе жыццёвыя будні – сон і яду, аб чым Аўдоцця і не адважвалася яму напамінаць, бо ён мусіць увайсці ў свой незвычайны стос: забыцца аб усім вакольным і ў цішы начной, калі грукату-стукату няма, думаць і думаць, меркаваць і меркаваць, маляваць сабе ў галаве гэтыя пасудзіны, нібы ён іх ужо бачыць гатовенькія; абмазгоўваць, як прыняцца за работу, якія матэрыялы ўжыць, якімі інструментамі рабіць, каб выйшла як найлепш, як найпякней, як найскладней, каб урэшце пані ўцяміла, што ён за чалавек, які таланны, убачыўшы багатыя Данілавы думкі ў постацях драўляных пасудзін.
Трэба так працаваць, каб рук і плеч не чуць, каб сэрца млела, каб пот цурком ліўся.
Па бляску яго вачэй, па маршчынах на яго лбе Аўдоцця пазнае, што «пачалося». Яна ціха пазірае на мужа. Цяпер лішняга слова яму казаць нельга.
Даніла выбірае гэблі, скоблі, разцы, нажы, далаты, сякеры і сякеркі, гладзіць і мацае іх рукамі, пільна да іх прыглядаецца, адкідае злосна адзін інструмент, зноў за яго бярэцца, сумняваецца, разважае, нюхае жалеза, прыцмоквае губамі, ківае галавой і нешта мармыча сабе пад нос.
Цуд пачынаецца.
Бондар вострыць інструменты. На першы погляд здаецца, што гэта рэч вельмі простая і звычайная. Але так здаецца людзям, якія нічога цікавага ведаць не хочуць. Шліфоўка інструментаў – рэч і не простая і не звычайная. Трэба ведаць, які брусок – ці цвёрды, ці мяккі, ці гладкі, ці крупчаты – падходзіць да кожнага начыння. ..
Даніла здаволены.
Аўдоцця без тлумачэння разумее.
Ім абодвум кружыць галовы вялікае здарэнне: пані пажадала мець у сваёй гаспадарцы хвалёную работу «залатых рук» Данілы.
Во хто яго ўрэшце зразумее і ацэніць!
А гэта ўжо не мужыцкага роду асоба, а з таго гатунку людзей, што ўсё ведаюць…
Даніла ззяў. Памаладзеў. Парухавеў. Тое, да чаго ён рваўся ўсё жыццё, само насустрач ідзе. Во каму ён пакажа свой таемны скарб – пані, вялікай пані, з вялікага двара! Дзеля гэтага варта была безупынная праца дзесяткаў год, пры якой ён рваўся кудысьці, каб адкрыць людзям свой уласны новы свет.
Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі, арэшнік на абручы з сваіх лепшых запасаў?
Ці ж можна апавядаць аб тым, як ён пераглядаў, перамацваў рукамі, пробаваў на язык палены, дошкі і звычайныя кавалкі дрэва, як ён іх сушыў, як з імі няньчыўся, каб стварыць з іх новае хараство, каб у іх душу пераліць.
Ці ж можна казаць аб тым, як ён бачыў мастацкім вокам старога майстра ў нямых кавалках дрэва гаварлівыя, пявучыя, вабныя сваёй зграбнасцю і грацыяй начоўкі, вядзёркі і лыжкі?
Ці ж можна адмаляваць пры гэтым жывую ігру яго твара, выразныя рухі яго цела, як ён усё разважаў і туды і сюды, і ў добры і ў кепскі бок, нібы закладваў фундамент вялікаму гораду?
Даніла гарэў на сваім уласным агні. Даніла лез усё вышэй і вышэй па невідочнай лесвіцы.
Звычайнае, простае вока бачыла б у гэтых пасудзінах звычайныя і простыя рэчы. Звычайнае вока лічыла б дзяцінствам урачыстае свята Данілавага сэрца. Звычайнае вока часта глядзіць на золата і думае, што гэта камень. Звычайнае вока не захапляецца парывамі вялікай душы, не блішчыць агнём шчырага падзякавання вялікаму майстру.
У пані з двара незвычайнае вока. Яна ўгледзіць дарагі скарб там, дзе ён папраўдзе ёсць.
Так, прынамсі, думаў Даніла, а з ім, разумеецца, і яго жонка Аўдоцця, калі яны на малых саначках везлі ў двор пані бялюткія, як малако, як пена марская, гучныя, як шкло, пасудзіны. Яны былі зграбныя, лёгкія, як бы жывыя: вось-вось у паветра ўзнімуцца. Вось-вось зайграюць, як скрыпкі. Пад яркім зімовым сонцам яны пераліваліся рознымі колерамі, нібы крыштальныя.

Выніковае тэставае заданне ўрока
1.Ці можна бондара Данілу назваць мастаком? Чаму? ( 6 балаў)
……………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….
2. Адзначце мастацкія асаблівасці твора, назавіце прыёмы раскрыцця вобраза бондара. (8 балаў)
………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
3. Што неабходна мастаку для плённай творчасці, чаго мастак павінен пазбягаць, каб не канфліктаваць з грамадствам? (10 балаў)
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………..
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
Выніковае тэставае заданне ўрока
1.Ці можна бондара Данілу назваць мастаком? Чаму? ( 6 балаў)
……………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….
2. Адзначце мастацкія асаблівасці твора, назавіце прыёмы раскрыцця вобраза бондара. (8 балаў)
………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
3. Што неабходна мастаку для плённай творчасці, чаго мастак павінен пазбягаць, каб не канфліктаваць з грамадствам? (10 балаў)
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………..
………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………


Comments

Распрацоўкі ўрокаў беларускай літаратуры Галіны Сухавай — 1 каментарый

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: