Чаму менавіта АА

Актыўная ацэнка (анг. assessment for learning) выкарыстоўваецца ў шматлікіх краінах ва ўсім свеце і паводле даследаванняў займае першае месца сярод усіх методык,якія павышаюць эфектыўнасць навучання. Найлепшым аргументам у падтрымку інтэграцыі АА ў школьны працэс можа быць адукацыйны досвед Фінляндыі, Эстоніі, дзе  гэта звычайная, самая распаўсюджаная методыка. Фінскія і эстонскія вучні дасягнулі найлепшых вынікаў у даследваннях PISA (Праграма міжнароднай ацэнкі ўменняў вучняў)! Актыўная ацэнка не прадстаўляе аніякіх рэвалюцыйных ідэяў, а толькі дапамагае настаўніцкай інтуіцыі. Коратка кажучы, актыўная ацэнка – гэта перадача вучням зваротнай інфармацыі аб тым, якімі ведамі яны авалодалі, чаму яшчэ мусяць навучыцца і якім чынам можна гэта зрабіць.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: