Алена Радзевіч: “Ацэначная дзейнасць у школе: асноўныя стратэгіі”

Артыкул выкладчыка кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алены Радзевіч ёсць удалая спроба ўласнага пераасэнсавання методыкі АА. Аўтар класіфікуе і сістэматызуе метады ацэньвання, даводзіць іх перавагі і, што асабліва важна для настаўнікаў-практыкаў, прыводзіць канкрэтныя прыклады і прыёмы прымянення кожнага з метадаў на ўроку.

“Ацэнка – гэта правільны кровазварот,

 без яе непазбежны застой і хвароба »

 М. Астроўскі

 Любая дзейнасць, каб чалавек мог у ёй удасканальвацца, мае патрэбу ў ацэнцы. Для навучэнцаў асноўнай дзейнасцю з’яўляецца навучанне. Менавіта таму ацэньванне з’яўляецца найважнейшым элементам адукацыйнай сістэмы, бо ацэньванне аказвае ўплыў на развіццё школьнага адукацыйнага асяроддзя праз дыягностыку праблем навучання і ажыццяўленне зваротнай сувязі. Ідэя развіцця праз ацэньванне закладзена ў паняцце «цыкл якасці». Яго асноўны сэнс ў механізме ацэньвання для пастаяннага паляпшэння навучальнага працэсу.

 

Ацэньванне – вельмі аб’ёмістае паняцце: яно ўключае ў сябе як сам працэс, так і вынік працы.

Асноўныя пытанні ацэньвання:

Хто ацэньвае? (вучань; настаўнік; правяраючы).

Што ацэньваецца? Што я хачу ведаць? Што павінна быць вымерана? (Веды, уменні, разуменне)

Якія дадзеныя павінны быць для гэтага сабраны?

Калі ацэньваюць? Дзе лепшае месца, каб знайсці гэтую інфармацыю?

Як ацэньваецца? Як я буду збіраць інфармацыю? (Вызначыўшы крытэрыі навучальных дасягненняў (НАШТОБУЗУ); інфармаваўшы вучня аб патрабаваннях; усталяваўшы працэдуру ацэнкі; інфармаваўшы вучня аб выніках ацэнкі; падрыхтаваўшы дакумент аб выніках ацэнкі).

Педагог з Варшавы Эва Боргаш на прэзентацыі методыкі “Актыўная Ацэнка” і сайта aacenka.by казала, што ў апошнія гады ў свеце змяняюцца падыходы і мэты ацэньвання. Ад фіксацыі вынікаў да ацэньвання дзеля развіцця, а значыць, і павышэння якасці адукацыі. Актыўная ацэнка становіцца філасофіяй ў сучаснай адукацыі.

Чым можа дапамагчы актыўная ацэнка вучню?

• Можа дапамагчы вучыцца на памылках;

• можа дапамагчы зразумець вучням, што для іх важна;

• можа дапамагчы зразумець вучням, што ў іх атрымліваецца;

• можа дапамагчы вучням выяўляць, што яны не ведаюць;

• можа дапамагчы вучням выяўляць, што яны не ўмеюць рабіць.

У сувязі з вышэйсказаным, становіцца зразумелым, што ацэньванне немагчыма зводзіць толькі да адзнакі. Кожны настаўнік павінен для сябе вызначыць, што для яго важней:

• ацэньваць сам працэс навучання, каб у выніку навучыць кожнае дзіця механізму самаацэнкі, уменню бачыць у сваім «прадукце» слабыя і моцныя бакі і ўдасканальвацца, або

• ставіць адзнаку толькі за аб’ём інфармацыі, якую засвоіў і выдаў вучань сёння.

Многія настаўнікі выбіраюць першае, паколькі шчыра імкнуцца сфарміраваць у дзіцяці жывую цікавасць да атрымання ведаў, да даследчай дзейнасці.

Адной з характарыстык ацэньвання з’яўляецца выкарыстанне разнастайных метадаў ацэньвання.

 

Класіфікацыя метадаў ацэньвання

Вядома, абдумвай «што», але яшчэ больш абдумвай «як»!

І. Гётэ

КОЛЬКАСНЫЯ

Прымяняюцца, калі трэба атрымаць адказ на пытанні “хто?”, “колькі?” Вынік афармляецца ў выглядзе колькаснага паказчыка (часцей за ўсё звязанага з аб’ёмам інфармацыі):

-Адзнака

-Вынік тэсту ў балах і г.д.

Асноўныя метады: розныя віды апытанняў

•Тэст

•Экспрэс-апытанне («лятучка»). Гэта могуць быць кароткія вусныя або пісьмовыя адказы (напрыклад, па картках на веданне асноўных паняццяў), заданні тыпу «прадоўжы сказ», запоўні табліцу, намалюй дыяграму, складзі схему і г. д.

Пашыранае апытанне. Педагог прапаноўвае вучню вусна або пісьмова поўна адказаць на пастаўленае пытанне, з:

-тлумачэннямі асобных палажэнняў,

-з прывядзеннем аргументаў,

-прыкладаў,

пры вусным адказе педагог і вучні могуць задаваць дадатковыя пытанні;

варыянты гэтага метаду:

•вуснае апытанне па білетах,

•пісьмовая кантрольная праца,

•эсэ.

ЯКАСНЫЯ МЕТАДЫ АЦЭНЬВАННЯ

Прымяняюцца, калі трэба атрымаць адказ на пытанні «як?»і «чаму?»

Вынікам будуць якасныя паказчыкі.

Асноўныя метады:

1. Апытанне

– Анкетаванне (пісьмовае апытанне)

– Інтэрв’ю

 

Анкетаванне / пісьмовыя апытанні – высвятленне думкі вучняў па вызначаным коле ўключаных у анкету пытанняў.

Прыклад 1:

На гэтым тыдні я:

Зразумеў новыя рэчы                             

Я маю намер зрабіць гэта                      

Прыйшлі ў галаву гэтыя пытанні          

Пачуцці, якія ўзніклі                               

Прыклад 2:

Ацэнка ўрока вучнямі:

Дата:          Урок:                 

 

Указанні: Не пішыце свайго імя. Адкажыце на кожнае пытанне.

1. Што мне больш за ўсё спадабалася на гэтым уроку:                      

2. Што мне больш за ўсё не спадабалася на гэтым уроку:                                     3. Урок быў бы цікавей, калі:                                                                   

4. Сёння я зразумеў, што я:                                                                  

5. Маё меркаванне змянілася, таму што:                                                       

6. Маё меркаванне пра гэта зараз такое:                                                       

7. Па гэтай тэме хацеў бы даведацца больш:                                       

8. Іншыя заўвагі:                                                                                             

Пісьмовыя апытанні: перавагі

• Дазваляюць атрымаць адказы на многія пытанні за досыць кароткі прамежак часу;

• дазваляюць ахапіць увесь клас;

• выгады для «трэціх» бакоў (бацькоў, адміністрацыі, супольнасці): ствараецца канал уплыву для зацікаўленых асоб (бацькі, адміністрацыя);

• збор інфармацыі, якая можа прывесці да ўнясення пазітыўных змяненняў у планаванне працэсу навучання.

Інтэрв’ю – метад, які прадугледжвае асабістыя зносіны з навучэнцам, пры якім настаўнік сам задае пытанні і фіксуе адказы. Адрозніваюць:

– Прамое («тварам да твару»)

– Апасрэдаванае (па тэлефоне, скайпе)

Вучні дзеляцца сваімі адчуваннямі аб працэсе навучання, аб іх уласных навыках, дачыненні да вучобы, пра цікавасць да асобных прадметаў, ўрокаў.

Перавагі:

• Дазваляе выкарыстоўваць індывідуальны падыход і задаваць пытанні ў залежнасці ад адказаў вучняў;

• наяўнасць неадкладнай зваротнай сувязі;

• можна ахапіць значна больш момантаў, чым пры пісьмовых апытаннях;

• у выпадку, калі ўдзельнічаюць трэція асобы (бацькi), можна высвятліць іх меркаванне адносна таго, як навучальны працэс асобнага вучня задавальняе іх запыты;

• вынікі апытання залежаць ад пастаноўкі пытання, ад манеры вядзення інтэрв’ю.

2.Групавое ацэньванне

Сумесная групавая праца – гэта важны складнік эфектыўнага навучання. Аднак, групавое навучанне – гэта значна больш, чым проста праца разам. Галоўная задача працы ў групах – уцягнуць вучняў у працэс навучання, які прадугледжвае падзяляемую усімі агульную мэту, разуменне, што агульны поспех групы магчымы толькі пры ўмове высокай актыўнасці і эфектыўнай дзейнасці кожнага члена групы.

Перавагі:

• Можа выкарыстоўвацца для атрымання інфармацыі па пытаннях узаемаацэнкі, ацэнкі групавога супрацоўніцтва, даследчых праектаў;

• можа выкарыстоўвацца ў спалучэнні з колькаснымі метадамі (індывідуальнае тэсціраванне, карткі для выканання індывідуальных заданняў і г.д.) для таго, каб пашырыць разуменне зместу і працэсу навучання;

• дазваляе настаўніку высветліць меркаванне вучняў па спрэчных пытаннях;

 

Прыклад 1:

Чым я быў карысны сваёй групе?

Імя                      

Група                 

Дата                   

Маё заданне было                         

Што я зрабіў                                  

Чым я быў карысны групе            

 

Прыклад 2:

Група ацэньвае свой даследчы праект

 

Так       Не

1. Ці ясна мы сфармулявалі мэту свайго праекта?

2. Ці атрымалася нам выкарыстаць не толькі адну крыніцу інфармацыі?

3. Ці растлумачылі мы праект сваімі словамі?

4. Ці пазбеглі непатрэбнага паўтору?

5.Нашы высновы заснаваны на сабраных дадзеных?

6. Ці мае праект значэнне?

7. Гэта цікава?

8. Ці адлюстроўвае праект нашы шчырыя намаганні?

9. Праект прадстаўлены дакладна і цікава?

10. Ці адлюстоўвае праект нашу творчую працу?

 

Прыклад 3:

Карта думак групы: ацэнка сваіх дасягненняў

Абмяркуйце, як вашай групе ўдавалася працаваць, і намалюйце карту вашых думак, якая б ілюстравала сакрэты вашага поспеху.

Прыклад 4:

Пірог

Падзяліце пірог на часткі, якія наглядна б паказвалі ўклад кожнага члена групы пры ўдзеле ў групавой працы. Абмяркуйце, чый удзел аказаўся найбольш эфектыўным.

Прыклад 5:

 

Ацэнка навыкаў узаеманавучання аднакласнікаў

 

Прывядзі адзін прыклад, чаму навучыўся член тваёй групы, якому ты дапамог.                                                                                                                                                                                                                                          

Навучаючы іншых, які навык табе ўдалося развіць у сябе, (чаму ты навучыўся)?                                                                                                     

 

Што ты даведаўся пра ўклад у агульную працу кожнага з членаў вашай групы? Растлумач свой адказ.                                                                  

 

Пры арганізацыі групавой працы на ўроку ацэньваць кожнага вучня варта ў тым выпадку, калі:

• у выніку сумеснай працы ствараецца індывідуальны прадукт (напрыклад, кампазіцыя, праект, справаздача);

• пры жаданні ацаніць дасягненні кожнага вучня ў сумеснай вучобе, задаюцца індывідуальныя заданні альбо здаюцца тэсты;

• заканчваючы вывучэнне тэмы ці тэматычнага блока трэба ацаніць кожнага вучня, падрыхтаваць зваротную сувязь (актыўная ацэнка) аб засвоеных ведах і сфарміраваных навыках, заснаваную на НАШТОБУЗУ.

Уся група ацэньваецца агульнай ацэнкай ў наступных выпадках:

• калі вучні  ствараюць агульны прадукт;

• калі члены групы маюць папярэдні вопыт супрацоўніцтва адзін з адным;

• калі члены групы ясна ўсведамляюць сваю ўзаемазалежнасць і актыўна ўжываюць навыкі сацыяльнага ўзаемадзеяння;

• калі група можа сапраўды ўсталяваць, якія вынікі сумеснай працы ацэньваць перад выстаўленнем канчатковай адзнакі.

 

3. Назіранне за паводзінамі

Назіранне з’яўляецца адным з вядучых стратэгій ацэньвання пры ўжыванні інтэрактыўных метадаў навучання. Педагог выбірае для сябе паказчыкі, якія ён будзе адсочваць на працягу ўрока, а таксама навучэнцаў, якіх трэба ацаніць. Магчыма выкарыстанне падрыхтаваных формаў для назірання.

Пытанні для назірання настаўнікам за групавой працай вучняў.

Настаўнік выкарыстоўвае гэтыя падказкі, назіраючы працу групы. Калі вучні прывыкнуць да таго, што педагог задае такія пытанні, яны і самі пачнуць іх выкарыстоўваць, працуючы з аднакласнікамі.

Тлумачэнне

-Вы думаеце, што ён меў на ўвазе ….?

-Ці можаце вы растлумачыць гэта іншым спосабам?

-Я не вельмі добра разумею, што вы маеце на ўвазе?

Абагульненне

-Такім чынам, што мы ўжо ведаем?

-Што нам яшчэ трэба даведацца?

Слуханне

-Ці правільна я зразумеў, што вы сказалі?

Удзел

-Што вы думаеце пра гэта?

-Што іншыя думаюць пра гэта?

-Хто з гэтым згодны?

Падтрымка абмеркавання

-Што вы думаеце?

-Куды мы рухаемся?

Рашэнне праблем

-Паспрабуйце разгледзець гэтае пытанне з розных бакоў.

-Якія яшчэ ідэі ў вас ёсць?

– Хто думае інакш?

-Некаторыя думаюць што …., а вы што думаеце?

-Як вам гэта дапаможа?

Аналіз

-Як гэта звязана з тым, што сказаў Д.?

-Гэта тое ж самае, што сказаў М.?

-Чым гэта адрозніваецца ад ідэі М.?

-Можа хтосьці ўявіць тое, як гэта будзе выглядаць на практыцы?

Водгук

-Наколькі эфектыўны …?

-Якія змены …?

-Як вы гэта робіце …?

 

4.Партфоліа вучняў

Партфоліа вучня ўяўляе сабой форму і працэс арганізацыі (калекцыя, адбор і аналіз) узораў і прадуктаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, а таксама адпаведных інфармацыйных матэрыялаў са знешніх крыніц (аднакласнікаў, настаўнікаў, грамадскіх арганізацый), прызначаных для наступнага іх аналізу, усебаковай колькаснай і якаснай ацэнкі ўзроўню навучання дадзенага вучня і далейшай карэкцыі працэсу навучання.

Партфоліа з’яўляецца формай аўтэнтычнага ацэньвання адукацыйных вынікаў па прадукту, створанаму вучнем падчас вучэбнай, творчай, сацыяльнай і іншых відаў дзейнасці. Партфоліа вучня дазваляе ўлічваць вынікі, дасягнутыя ім у разнастайных відах дзейнасці (вучэбнай, творчай, сацыяльнай камунікатыўнай і інш) і з’яўляецца важным элементам практыка-арыентаванага падыходу да адукацыі. Пры арганізацыі партфоліа істотнае значэнне надаецца планаванню і ацэнцы вучнямі сваіх адукацыйных вынікаў.

Існуе два выгляды вучэбнага партфоліа для кожнага вучня: рабочы і ацэначны партфоліа.

• У рабочы партфоліа вучні складаюць усе прадукты вучэбнай дзейнасці па тэме, абранай вучнем сумесна з настаўнікам.

• У ацэначны партфоліа вучань адбірае тыя элементы, якія з’яўляюцца альбо абавязковымі ў ацэначным партфоліа па патрабаванні настаўніка, альбо, на погляд вучня, найбольш поўна адлюстроўваюць яго намаганні і прагрэс у навучанні.

Ацэнка зместу вучэбнага партфоліа

1. Настаўнік у пачатку ацэначнага перыяду ясна фармулюе навучальныя мэты на ўвесь перыяд ацэньвання.

2. Настаўнік павінен пералічыць змястоўныя мэты (звязаныя з курсам веды і ўменні) і працэсуальныя мэты (выпрацоўваемыя агульныя навыкі, такія як навыкі даследавання крыніц, здольнасць пісаць, або здольнасць прадуктыўна працаваць у групе).

3. Настаўнік і вучань дамаўляюцца, якія работы будуць улічвацца ў якасці пасведчання дасягнення вучнем навучальных мэтаў. (Гэта могуць быць эсэ, самаацэнка, пісьмовае разважанне аб канкрэтнай працы альбо тэст).

4.У канцы ацэначнага перыяду вучня просяць адабраць свае лепшыя працы з тых якія захоўваюцца ў партфоліа, а таксама напісаць эсэ, у якім бы ён паразважаў пра тое, што менавіта ён вывучыў за гэты перыяд.

5. Вучань прадастаўляе настаўніку адабраныя ім узоры работ, якія ілюструюць яго ўдзел у навучальным працэсе. Вучань можна сам разлічыць адзнаку, якую ён заслужыў.

6. Напрыканцы настаўнік выстаўляе адзнаку за працу, улічваючы той бал, які вучань сам сабе выставіў, і дае зваротную сувязь вучню.

7. Партфоліа можна абмеркаваць на бацькоўскім сходзе, гэта будзе наглядна дэманстраваць поспехі вучняў.

5.Творчыя заданні

Прыклад:

-Мадэляванне (выступ у судзе, на канферэнцыі, выступленне ад імя героя апавядання, ад імя нейкага прадмета і г.д.)

-Падрыхтоўка аргументаў (дэбаты, дыскусія, круглы стол, перакрыжаваная дыскусія)

-Выкананне задання ў групе

-Напісанне даклада, эсэ, сачынення, рэферата

-Правядзенне сацыяльнага або навучальнага праекта

-Даследчыя працы школьнікаў.

6.Самаацэнка і ўзаемаацэнка

Ацэнка вучнямі сваёй працы або працы сваіх калег, а таксама ўрока ў цэлым з’яўляецца каштоўным метадам ацэньвання. Ужыўшы гэты метад, педагог можа многае даведацца аб якасці навучальнага працэсу. Методык правядзення самаацэнкі і ўзаемаацэнкі ў педагогіцы распрацавана нямала. Напрыклад:

Метад пытанняў і адказаў.

Метад «дэльта-плюс”, які складаецца з таго, што спачатку прапануюцца пытанні аб станоўчых баках заняткаў (што спадабалася – «плюс»), а затым абмяркоўваюцца тыя моманты, якія можна было б змяніць («дэльта» – «мінус»). Бо часам можна правесці па-іншаму і тое, што зроблена добра. «Дэльта» дапамагае не крытыкаваць прама недахопы сваіх таварышаў ці педагога.

Запаўненне спецыяльных формаў або табліц па назіранні і ацэньванні. Самаацэнка і ўзаемаацэнка прымяняюцца пры ацэньванні групавой працы. Адным з эфектаў прымянення гэтага метаду з’яўляецца тое, што ацэнка, як правіла, не ідзе ў журнал, а таксама тое, што навучэнцы пачынаюць разумець цяжкасці ацэньвання і вучацца глядзець іншымі вачыма на сваю працу.

Самаацэнка па крытэрах.

Ацаніўшы па крытэрах сваю працу, вучань можа параўнаць гэты вынік з ацэнкай, пастаўленай настаўнікам або таварышамі і абавязкова ў запоўненай форме ацэньвання зрабіць каментары, вызначыць свае наступныя мэты і дзеянні.

Узаемаацэнка групавой работы па пытаннях:

– «Хто быў лідэрам у вашай групе?»,

-«Хто з членаў вашай групы прымаў удзел у працы над заданнем/праектам на працягу ўсяго часу? »,

– «У якой ступені кожны член групы дапамагаў табе ў працы над праектам?»

Прыклад 1:

 

Мой каляндар ацэнкі

Імя:                     

Тыдзень па ліку:                  

 

Дзве тэмы, якія я вывучыў Маё меркаванне аб дні У мяне ўзнікла пытанне
Панядзелак 1.2.
Аўторак 1.2.
Серада 1.2.
Чацвер 1.2.
Пятніца 1.2.

 

 

Тыднёвыя ўражанні

 

1. На гэтым тыдні мне больш за ўсё спадабалася,             бо   

2. Думаю, што я дасягнуў прагрэсу                                                              

3. Мне трэба больш папрацаваць над                                                  

4. Зараз я чытаю                                                                                             

5. Мэта на наступны тыдзень                                                                         

 

Прыклад 2:

Ацэньваючы групавую працу, дайце вучням гэтую форму, калі яны будуць назіраць прэзентацыю групы. Папрасіце іх паглядзець на прыведзеныя ніжэй характарыстыкі і даць свой водгук на працу групы.

Падчас прэзентацыі групы адзначце кожную характарыстыку:

+ Выдатная праца (цяжка палепшыць)

= Добрая праца (добра, але вы бачыце спосаб палепшыць)

– Слабая праца (многае трэба палепшыць)

 

Прозвішча, імя :_________________________ Дата:                         

Група, якую назіраў:                                                                   

Група працавала над тэмай                                                         

Прэзентацыя групы была цікавая (голас, рух, узаемадзеянне, кантакт з аўдыторыяй)                                                                                          

Прэзентацыя была зразумелай і візуальна яснай – яна дапамагла мне лепш зразумець тэму                                                                             

Усе члены групы ўдзельнічалі ў прэзентацыі                            

Усе ўдзельнікі паставіліся да працы сур’ёзна                             

Група падрабязна і дэталёва адказвала на пытанні                   

Прэзентацыя была змястоўнай (яскравы пачатак, дэталі ў сярэдзіне, добрае заключэнне)

Я даведаўся новыя рэчы з прэзентацыі                                      

Прэзентацыя добра адпрацаваная (без памылак, кожны чалавек ведае сваю частку)                                                                                             

Выступоўцы кажуць ясна і гучна, так што ўсім чуваць             

 

Прыклад 3:

Форма водгукаў ад аднакласнікаў (зваротная сувязь)

 

Ваша імя, прозвішча: _________________________

Імя, прозвішча аднакласніка:                                             

Назва працы: _______________________________        

 

Дзве пахвалы аб рабоце:                                           

Дзве прапановы аб рабоце:                                      

Я хачу ведаць больш пра …                                     

Я не ўпэўнены (на), што гэта значыць …                           

Я хачу больш дэталёва ведаць пра …                      

Іншыя ідэі і заўвагі:                                                   

 

Нататка: Захавайце гэтую форму, каб вярнуцца да яе пры пераглядзе.

 

Прыклад 4:

Выкарыстоўвайце гэты праверачны ліст пры працы з вучнямі пачатковых класаў, каб дапамагчыім асэнсаваць сваю працу.


У ходзе ўрока я…

 

Выкарыстанне настаўнікам разнастайных метадаў ацэньвання ў працэсе навучання дапамагае ўсталяваць ступень разумення вучнямі вывучаемага матэрыялу, забяспечвае інфармацыяй, як палепшыць іх дасягненні, спрыяе карэктаванню метадаў навучання для дасягнення вучнямі прагрэсу ў навучанні.

Літаратура

Амонашвили, Ш.А. Воспитательная и образовательная функция оценки учения школьников: экспериментально-педагогическое исследование / Ш.А. Амонашвили.– Минск: Университетское, 1990.–294 с.

Лебедева М.Б., Шилова О.Н. Электронный портфолио в работе со студентами педагогического университета.//Перемена – № 4 – 2005

Уолш, К. Создание классов, ориентированных на 8,9 и 10-летних детей/ К. Уолш.– Минск: МЕТ.–2002 .–314 с.

http://aacenka.by

http://educate.intel.com/ru/AssessingProjects/

Радзевіч А.У., старшы выкладчык

кафедры педагогікі і псіхалогіі

дашкольнай і пачатковай адукацыі

ДУА «Мінскі абласны інстытут

развіцця адукацыі»

 

 

 


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: