“Першыя крокі ў Актыўную Ацэнку”: метадычны дапаможнік

Даслала Марына Дземядзюк (настаўніца пачатковых класаў СШ №15 г. Брэста) на конкурс “Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку-2012”. Аўтар лічыць, што “гэты матэрыял дапаможа настаўнікам зразумець самім сэнс актыўнай ацэнкі і цікава і зразумела пазнаёміць з ёю вучняў. Аналагаў як на беларускай, так і на рускай мове няма. Адпавядае ўсім магчымым вучэбным праграмам. Магчыма ўжыванння дапаможніка іншымі педагогамі розных прадметаў і ўстаноў”.

 Не вучыце дзяцей так, як вучылі вас. Яны нарадзіліся ў іншы час.

Яўрэйская прыказка

Уводзіны

        Вітаю Вас, паважаныя калегі. Актыўная ацэнка прыцягвае да сябе ўвагу ўсё большай колькасці настаўнікаў. Друкуюцца  назіранні, разважанні, метадычныя дыялогі. Я прапаноўваю паглядзець на разуменне актыўнай ацэнкі з боку дзіцяці, яго вачыма, калі яны толькі прыходзяць у першы клас. Лягчэй навучыць, чым перавучваць. Спадзяюся, што гэта будзе цікава настаўнікам пачатковых класаў, таму што яны ўводзяць вучняў у школьнае жыццё. Усім астатнім калегам адукацыі, магчыма, будзе лёгка разглядаць актыўную ацэнку праз гульнявы трэнінгавы матэрыял. Дарэчы, і дзіцячая, і дарослая аўдыторыя весела і з цікавасцю ўспрымаюць гэтыя гульнявыя трэнінгі (праверана на вопыце шматразова), усе мы любім гульні. Буду ўдзячна, калі нехта пажадае выказаць заўвагі, меркаванні, разважанні. Гэта дасць магчымасць палепшыць матэрыял, у выніку чаго будзе лягчэй вучыць, а дзецям разумець.

Марына Дземідзюк

Марына Дземядзюк

 Крок першы

“Заклікаем вучняў браць  на сябе адказнасць за ўласнае навучанне”

“Можна прывесці каня да ракі, але нельга яго прымусіць напіцца вады”

У залежнасці ад аўдыторыі (дарослыя або дзеці) патрэбна  грашовая адзінка іншай дзяржавы ($) або мандарын.

Ход трэнінга:

— у каго ёсць у кішэні мандарын (у руках $)? А ў мяне ён ёсць. Дэманстрацыя мандарына або грашовай адзінкі на стале. Пачакаем, можа ён з,явіцца ў вас… Нешта адбываецца? Мандарын з,явіўся каля вас, у вас  у кішэні, у руках? Хто жадае мець яго ў кішэні? Калі ласка, вазьміце!—чалавек падыходзіць, бярэ мандарын.

— Што атрымалася? Чалавек атрымаў мандарын? ($)Што ён для гэтага зрабіў?

— Ён выканаў нейкае дзеянне, падышоў і забраў.

Вынік:

Каб нешта атрымаць, набыць — трэба праяўляць актыўнасць, толькі ад вас залежаць вашы веды. Замест вас гэта ніхто не зробіць, не зразумее. Усё, што вы здолееце схапіць, будзе вашым скарбам ведаў. Вы вучыцеся для сябе, а не для настаўніка або бацькоў.

Крок другі

“Самае галоўнае —  гэта куды вы ідзяце і чаго хочаце дасягнуць”

           У пачатку  размовы прапаноўваем усім устаць. Выкладчык бярэ стул і сядае насупраць аўдыторыі. Прапаноўваецца выказаць свае думкі: чаго вы жадаеце дасягнуць на семінары, вашы мэты (для дарослых), навошта мы ідзём у школу (для дзяцей). Увесь час выкладчык, слухаючы думкі аўдыторыі, сядзіць на стуле, адначасова вызначае, што ад яго чакаюць, чаму ён павінен навучыць, на якія пытанні адказаць (можна фіксаваць на сцікерах). Выкладчык заўважае, што гэта мэты перспектыўныя. А ёсць мэты, якія мы дасягаем кожны момант, нават не звяртаючы на гэта ўвагу. Падчас размовы некаторыя дзеці пачынаюць прысядаць навокал, абапірацца на парты, дарослыя падпіраюць сцены. Звяртаем на гэта ўвагу або запытваем, што зараз перашкаджае, ці зручна будзе так прастаяць увесь час? Не! Пытанне: што будзем рабіць? Шукаць магчымасць зручна ўспрымаць матэрыял, калі зручна, тады лягчэй засяродзіцца. Як гэтага можна дасягнуць?

1 варыянт – сесці на стул.

2 варыянт – …

Вынік:                                                                                            

Выкладчык разумее, чаго ад яго чакаюць, плануе, як зручна і зразумела гэтага дасягнуць.

 Слухачы ўсведамляюць, чаго яны жадаюць у будучым, разумеюць, што бываюць перашкоды, якія патрэбна вырашаць, пазбягаць, абыходзіць, выкарыстоўваючы сваю сілу волі.

            З гэтага часу вучні паступова знаёмяцца і вучацца самастойна планаваць ход урока, выбіраючы формы працы, віды працы. Ёсць карткі магнітныя. У пачатку ўрока дзеці плануюць самастойна ўрок, складаючы аргументаваны план: ”бяром самастойную работу, каб праверыць свае веды”,”бяром групавую работу, каб дапамагчы сябру”,” скараціць час працы, хутчэй выканаць работу, больш паспець”, “рэфлексія, каб параўнаць, чаго мы дасягнулі, што яшчэ патрэбна”.

 

Крок трэці

“У час навучання і выкладання  актыўна ўдзельнічаюць і настаўнік, і вучань”

Задача

Мальчик жаловался, горько плача:

“В пять вопросов трудная задача!

Мама, я решить её не в силах,

У меня и пальцы все в чернилах,

И в тетради места больше нету,

И число не сходится с ответом!”

“Не печалься!—мама отвечала.—

Отдохни и всё начни с начала!”

Жизнь поступит с мальчиком иначе:

В тысячу вопросов даст задачу.

Пусть хоть кровью сердце обольётся –

Всё равно решить её придётся.

Если скажет он, что силы нету, —

То ведь жизнь потребует ответа!

Времени она оставит мало,                        

Чтоб решать задачу ту сначала…

Д. Кедрин

Патрэбныя рэчы: стул. Заданне: сесці на стул. На кожнае заданне адзін чалавек.

1.Стул пасярод аўдыторыі.

2.Стул пасярод аўдыторыі, але чалавеку завязваюць вочы.

3. Стул пасярод аўдыторыі, але чалавеку завязваюць вочы. Як толькі вочы завязалі і чалавек пачаў крочыць да месца дзе стул, выкладчык пераносіць стул на тое месца, адкуль чалавек пачаў крочыць.

4. Стул пасярод аўдыторыі, на стуле  выкладчык.

Не забараняецца прасіць дапамогі ў вучняў, у настаўніка, але і не агучваецца заўчасна, толькі пасля таго, калі нехта гэта здагадаўся зрабіць. (Заўсёды ёсць такія прапановы ад слухачоў). Адначасова дзеці разумеюць, што часам патрэбна дапамога сябра (праца ў парах, праца ў групах), патрэбна дапамога настаўніка,  яго меркаванне, вопыт. Але настаўнік для вучня ў гэтым разуменні толькі як магчымасць пашырыць свае веды, вучань не выходзіць з актыўнасці, ён сам здабывае веды пры дапамозе настаўніка. Калі аўдыторыя дарослая, можна гэтыя вынікі зрабіць пры дапамозе пытання, як яны сябе адчувалі, выконваючы  гульнявы трэнінг. Але перад гэтым хутка скамандаваць: устаць, сесці на стул. Так, вынік амаль адзін і той жа, усе сядзяць, але адзін раз страціць час на гэта патрэбна, каб далей працаваць з самастойнымі асобамі, якія не баяцца памыліцца, самі набываюць устойлівыя веды і з першых дзён школы атрымліваюць алгарытм працы ў складаных абставінах, калі патрэбна вырашыць праблему самастойна.        

Соль удачи

Залог успеха – соль удачи:

Трудолюбивое терпенье.                      

А без терпенья мало значат

И озаренье,

И уменье.

Ведущие к вершинам тропы

Круты и прячутся в тени.

Не получился сотый опыт –

Его в сто первый раз начни!

В сто первый

И в сто тысяч первый,

Сегодня,

Завтра,

Через год.

И не отчаивайся!

Веруй,

Победа всё-таки придёт!

Она в твои ворвётся ночи

Непререкаема, как гром.

Твой вывод будет прост,

И точен,

И неожидан, как экспромт.

Л.Украинка

            Гульня

Дрэсіраваны мядзведзь

            Кожны вучань на аркуш паперы запісвае варыянты выкарыстання дрэсіраванага мядзведзя, у каго больш, абмеркаваць  у парах колькасць, а не магчымасць выкарыстання.

Вынік:

         Не супыняцца на дасягнутым, шукаць актыўна, самастойна розныя накірункі выйсця з праблемы, разважаць, як я магу гэта зрабіць, што для гэтага патрэбна.

        Я рыхтую праблемную сітуацыю, пытанні, дзеці вызначаюць праблему, рашаюць, агучваюць тэму ўрока, усё самастойна.

                У першым класе яны  самастойна прыходзяць да разумення, што не ведаюць, як пішацца літара “р”, агучваюць самастойна праблему, вырашаюць як навучыцца, што для гэтага патрэбна, вучацца яе пісаць, разумеюць, што навучыліся, рашылі праблему. А дарэчы, якая розніца, ці то літара “р”, ці закон Ома, ці перыметр прамавугольніка, ці то свой бізнэс, ці будоўля свайго дома. Праз 15 гадоў гэтыя дзеці будуць добра разумець, што школа навучыла іх жыць самастойна, не спадзявацца на кагосьці, а толькі на сябе.

 

Крок чацвёрты

Ключавыя пытанні

“Той умее добра адказваць, хто ўмее ставіць пытанні”

Гульні (Юрынок Т.І.)

         У наш час хуткіх змен  мы павінны добра фармуляваць праблемы і задаваць па-сапраўднаму цікавыя пытанні. Дзяцям патрэбна гэтаму вучыцца.

Знайдзі пытанне (9 год)

        Карткі белага і чырвонага колеру для кожнага вучня і невялікая скарбонка. Пытанні бываюць цікавыя і не. Напрыклад: вы хацелі б  умець ставіць добрыя пытанні або даваць  добрыя адказы?

       На белых картках запісаць пытанні, якія не датычацца нікога з вучняў (Дзе ў свеце самы высокі будынак?), на чырвоных—асобасныя пытанні (Ці хлусіў ты?). Усе карткі складваюцца ў скарбонку. Кожны выцягвае картку па чарзе. Калі картка чырвоная, на яе можна адказаць або адкласці ўбок. Пасля адказа правесці размову, ці цікавае было пытанне.

Тваё пытанне

        Настаўнік прапаноўвае прадмет або з,яву, фотаздымкі, вучні ставяць пытанні, у каго больш цікавыя. Можна ставіць пытанні людзям на фотаздымках.

Крок пяты

“Квадрат Малевіча – гэта шэдэўр, не – гэта нешта квадратнае”

(крытэрыі ацэнкі)

Крумкач і  паўлін

(дарослыя агучваюць самі пастаноўку або глядзяць падрыхтаваных вучняў, дзеці глядзяць пастаноўку пальчыкавага тэатра)

       Падзеі адбываліся сярод дрэў каля палаца. На галінку дрэва сеў крумкач. Па зямлі з разуменнем сваёй годнасці крочыў паўлін.

       Крумкач пракаркаў: ”З якой самаўпэўненнасцю ён крочыць, як султан. Паглядзіце,  якія ў яго непрыгожыя лапы, а колер пер,я непрыгожы, жах! Хвост волакам, быццам у лісы.”

       Паўлін моўчкі прастаяў некаторы час, а потым адказаў з усмешкаю: “Я лічу, што ў тваіх словах няма праўды. Тое кепскае, што ты гаворыш тлумачыцца неразуменнем. Ты лічыш, я самаўпэўнены, ганарысты, таму што высока ўзнімаю галаву. У мяне сапраўды непрыгожыя ногі, гэта мяне дратуе, каб гэтага не бачыць, я і ўзнімаю высока галаву. Ты бачыш толькі тое, што ў мяне непрыгожа, заплюшчваеш вочы на мае лепшыя якасці. Тое, што табе недаспадобы, больш усяго і падабаецца людзям: пер,е і хвост.

   Кожны глядзіць з свайго пункта  гледжання!

   Малюем паўліна. (Прыём Міхаіла Кудзейкі. Вялікі дзякуй) Ставім самастойна сабе адзнаку. Настаўнік выстаўляе кожнаму розныя адзнакі. На пытанні  адказвае, што ў яго былі свае ўяўленні пра гэтую птушку.

Вынік:

      Патрэбна спачатку пазнаёміць з крытэрыямі ацэньвання, на што будзе звяртацца ўвага (лапы, хвост, колер, правільнасць, акуратнасць і г.д.)—НАШТОБУЗУ!

     Выкарыстанне розных сістэм (100%, 15 балаў,+,-) не прывязвае дзяцей да адзнак, але непакоіць бацькоў.

 

Гульня (павышэнне самапавагі) Юрынок Т.І

“Марына Іванаўна, да дошкі!”

     Дзецям дае магчымасць быць настаўнікам, а настаўніку апынуцца за партай. Вучань вучыць настаўніка і дзяцей. Тэма  на выбар вучня (тэхніка, тэлефоны, цацкі).

Крок шосты

Мэта: навучыць, а не выставіць адзнаку.

Вучань сам знаходзіць памылку па кропцы

Вучань сам знаходзіць памылку па кропцы

        Зваротная сувязь у першым класе можа быць толькі ў вусным выглядзе, таму што не ўсе ведаюць нават літары. Але атрымаць добры вынік жадаюць вучні незалежна ад узросту. Даю магчымасць вучню выправіць памылкі: літары пішам алоўкам, пры спісванні, калі ёсць памылка. Стаўлю кропку ў пачатку слова, потым на радку. Больш старэйшым дзецям (4 клас) колькасць памылак у канцы працы. Дзеці самастойна шукаюць, выпраўляюць памылкі, робяць работу над памылкамі, потым выстаўляецца адзнака. (Такі спосаб  працы выключае механічнае перапісванне работы над памылкамі).

  У першым класе самаацэньванне складаецца з параўнання з узорам. Дзецям не падабаецца самаправерка, яны лічаць, што ўсё правільна. Вучням дапамагае “правяралачка”.

Яна змяшчаецца паверх напісаных радкоў. У акенца дазваляе бачыць толькі адзін склад слова, гэтым ўвага накіроўваецца толькі да гэтых літар. Паступова перамяшчаецца і правяраецца ўсё слова.

"Правяралачка"

"Правяралачка"

Крок сёмы

             Рэфлексія  — дошка, на якой пластылінам вызначана 3 полі рознакаляровых (чырвонае, жоўтае, зялёнае). Кожны ўдзельнік мае  фішку (закрутка ад бутэлькі). Прымацоўвае на адпаведнае поле.

        Зялёнае – я ўсё зразумеў, у мяне ўсё атрымалася.

        Жоўтае – я ўсё зразумеў, але ў мяне нешта не атрымалася,  я ведаю што патрэбна для гэтага, у наступны раз я спраўлюся.

        Чырвонае – я не зразумеў,  я не справіўся,  мне патрэбна дапамога сябра або настаўніка.

 

 

 

 

 

 

 


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: