Аўтар – настаўніца геаграфіі СШ№17 г. Барысава.
Тэма: Паўночная Амерыка. Геаграфiчнае становiшча, даследаваннi мацерыка.
Узаемасувязь з раней атрыманымі ведамі: вучні 8 класа маюць уяўленне пра геаграфiчнае становiшча мацерыкоў, таму што ўжо вывучалi мацерыкi па аналагічным плане.
Мэты настаўніка: паўтарыць план характарыстыкі геаграфiчнага становiшча мацерыка i прымянiць яго да мацерыка Паўночная Амерыка, пазнаёмiцца з даследчыкамi мацерыка.
Мэты ўрока на мове вучняў: на сённяшнім уроку вы прадэманструеце ўменні працаваць з рознымi картамi атласа, рабiць абагульненнi i выкарыстоўваць апераджальныя заданнi па ходу ўрока.
Ключавое пытанне: Чым адрознiваецца геаграфiчнае становiшча Паўночнай Амерыкi ад іншых мацерыкоў, якія мы вывучалі?
НаШтоБуЗУ (што дзеці будуць умець пасля ўрока):
– абазначаць на контурных картах аб’екты, якiя характарызуюць геаграфiчнае становiшча мацерыка;
– паказваць на карце шляхi даследаванняў мацерыка;
– паважаць думкі другіх вучняў, умець узаемадзейнічаць у групе;
– адэкватна ацэньваць сваю работу і работу аднакласнікаў.
Як павінны прайсці гэтыя заняткі (метады і заданні):
Уводзiны
| Настаўнiк | Вучнi |
| Прапануe заданне пад агульнай назвай “трэцi лiшнi”: Нiл, Конга, Мiсiсiпi. | Адказваюць ля дошкi, што ў дадзеным выпадку лiшнiм з’яўляецца Мiсiсiпi, таму што Нiл i Конга рэкi мацерыка Афрыка, Мiсiсiпi – Паўночная Амерыка. |
| Чаму за прыклад узяла Мiсiсiпi, а не iншую раку? | Таму што нам засталося пазнаёмiцца з мацерыком Паўночная Амерыка. |
| Усе назвы паказваюць на фiзiчнай карце свету. |
Вывучэнне новага матэрыялу
| Настаўнiк | Вучнi |
| I. Геаграфічнае становішча Паўночнай Амерыкі.1. Праца ў парах: самастойна, выкарыстоўваючы план (стар. 213 падручнiка), даць характарыстыку геаграфiчнага становiшча мацерыка. | Падчас працы ў парах запаўняюць контурныя карты на старонцы адпаведнай тэмы. |
| 2. Праз 10 хвiлiн паказвае на насценнай карце усё тое, што вучнi павiнны былi зрабiць самастойна. | 2. Два варыянты:а) кожны сам правярае сваю работуб) або бяруць контурную карту суседа i вызначаюць памылкi. |
| 3. Прапануе паставiць адзнакi на контурных картах (па жаданню) | 3. Абмяркоўваюць i вызначаюць праблемныя моманты. |
| 4. Дае заданне з трох назваў: Лабрадор, Мексiканскi, Гудзонаў | 4. Па асабiстаму жаданню адказваюць каля дошкi – Лабрадор – паўвостраў; Мексiканскi, Гудзонаў – залiвы.Усе назвы суправаджаюцца паказам на карце. |
| 5. Калi ласка, зрабiце свае заданнi адпаведна таму, што было прапанавана. | 5. Некалькi заданняў прапаноўваюць i самi выклікаюць аднакласнiкаў да дошкi (атрымоўваецца ланцужок: пытанне – адказ вучняў) |
| II. Даследаванні мацерыка. | |
| 1. Прапаноўвае запiсаць у сшытках тэму, над якой будзем працаваць далей. | 1. Па жаданню, адзiн з вучняў, запiсвае на дошцы “Геаграфiчныя даследаваннi мацерыка”. |
| 2. Пералiчвае ўсiх, хто меў дачыненне да вывучэння мацерыка: Кабот, Калумб, Дзяжнёў, Эйрыксан, Шэлiхаў. | 2. Паколькi гэта было апераджальнае заданне вучнi павiны самi вызначыць, у якiм парадку будуць весцi расказ. |
| 3. Запiсвае прозвiшча даследчыка пад дыктоўку вучняў (захоўваючы парадак на ўроку i храналогiю даследаванняў). | 3. Адпаведна запiсу на дошцы распавядаюць пра асобу, пра якую шукалi дадатковы матэрыял. |
| 4. Пасля кожнага выступлення звяртае ўвагу на пытаннi да выступаючага. | 4. Адказваюць на пытаннi аднакласнiкаў па зместу свайго выступу. |
| 5. Звяртаецца да выступаючых з пытаннем, чые пытаннi былi самыя цiкавыя, выпадковыя, карысныя. | 5. Дакладна, карэктна называюць iмёны аднакласнiкаў i выказваюць падзяку |
Вяртанне да ключавога пытання: дык чым жа адрознiваецца геаграфiчнае становiшча Паўночнай Амерыкi ад іншых мацерыкоў, якія мы вывучалі?
Дэбрыфiнг:
1. З чаго пачыналi ўрок ?
2. Працавалi з якiм матэрыялам?
3. Як вы самi ацэньваеце сваю працу на уроку?
4. Чым вам дапамагалi вашы аднакласнiкi?
Падвядзенне вынікаў урока з апорай на НаШтоБуЗУ.
Хатняе заданне: з падручніка вучыць параграф 53. Кожнаму вучню раздаецца табліца для ўклейвання ў сшытак, да зместу якой трэба паставіць пытанні.
| Гудзонаў | м. Мар’ята | 24 млн. кв км |
| Шелiхаў | Багамскiя | Саргасава |
| Панамскi канал | 12 кастрычнiка1492 г. | Новы Свет |
Пытаннi могуць быць:
“Рускi Калумб” ? ( Шелiхаў)
Мяжа памiж Паўночнай i Паўдневай Амерыкай? (Панамскi канал)
Паўднёвая кропка мацерыка? (м. Мар’ята)
Агульная плошча мацерыка? (24 млн.кв км)
Архiпелаг? (Багамскiя)
Калi Калумб дасягнуў берагоў Амерыкi? (12 кастрычнка1492 г.)
“Лядовы мяшок”? ( Гудзонаў заліў)
Мора, у якога няма берагоў? (Саргасава)