У лістападзе ў Глыбоцкай раённай гімназіі адбыўся семінар-практыкум па тэме “ Актыўная ацэнка як сродак павышэння якасці адукацыі і матывацыі да навучання”. У семінары прынялі ўдзел настаўнікі, якія выкладаюць розныя прадметы: беларускую мову, гісторыю, рускую мову, біялогію, замежную мову, матэматыку, фізіку. Падчас семінара былі абмеркаваны элементы актыўнай ацэнкі. Таксама настаўнікі працавалі над распрацоўкай мэты ўрока на мове вучня, арганізацыяй зваротнай сувязі, вызначалі крытэрыі дасягнення мэты ўрока. Акрамя таго, настаўнікі, якія выкарыстоўваюць элементы актыўнай ацэнкі, падзяліліся ўласным досведам правядзення ўрокаў. Так, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Барткевіч падзялілася вопытам работы па арганізацыі зваротнай сувязі на ўроку, настаўніца гісторыі Іна Шымко – вопытам пастаноўкі ключавых пытанняў. Плануецца, што работа семінара па вывучэнні элементаў актыўнай ацэнкі будзе працягвацца.
Іна Шымко, намесніца дырэктара Глыбоцкай раённай гімназіі
