Майстар-клас “Актыўная Ацэнка як новая стратэгія навучання дарослых”

Майстар-клас па АА

Майстар-клас па АА

На IV Фестывалі нефармальнай адукацыі 8 снежня  майстар-клас па АА  правялі Алена Радзевіч, Святлана Дзюбенка і Тамара Мацкевіч.

Напачатку сп. Тамара расказала, пра гісторыю ўзнікнення і развіцця інавацыйнай методыкі ў свеце,чаму сёння яна актуальная  для нас у Беларусі.

Тамара Мацкевіч

Тамара Мацкевіч

Сп. Алена і Святлана прэзентавалі асноўныя элементы АА, уцягваючы ўдзельнікаў у практычную дзейнасць.

 На пытанне пра асаблівасці выкарыстання АА для дарослых Алена Радзевіч адказала: “Методыка АА цалкам прыдатная для любых узростаў і тэмаў. Асаблівасцю яе выкарыстання для дарослых з’яўляецца тое, што мы апускаем такі элемент, як праца з бацькамі, бо дарослыя людзі самі адказныя за сваё навучанне”.

Алена Радзевіч і Святлана Дзюбенка прадстаўляюць асноўныя элементы АА

Удзельнікі майстар-класа – сябры грамадскіх арганізацый, выкладчыкі фармальных і нефармальных асяродкаў адукацыі – далі высокую ацэнку праведзенаму семінару.

Удзельнікі майстар-класа

Удзельнікі майстар-класа


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: