Данута Стэрна: “Актыўная ацэнка ў Польшчы”

Cняжынка

Cняжынка

Аўтар – польскі педагог, эксперт па методыцы Актыўная Ацэнка ў Польшчы, супрацоўнік Цэнтра грамадзянскай адукацыі ў Варшаве.

Сп. Данута  даслала нам свой новы артыкул пра тое, як распаўсюджваецца АА ў Польшчы. Аўтар у простай форме зноў нагадвае  асноўныя элементы методыкі і апавядае пра тое, якія справы для папулярызацыі АА у польскай сістэме адукацыі былі зроблены, якія ёсць праблемы на гэтым шляху.

Актыўная ацэнка (АА) з’яўляецца новай папулярнай ідэяй выкладання і навучання ў адукацыйным свеце. Няпраўда, што гэта цалкам новая ідэя, бо яна звязана з пытаннем, як вучыць лепей.
Калі сказаць коратка, актыўная ацэнка – гэта такое навучанне, якое дапамагае вучыцца.


Асноўны складнік актыўнай ацэнкі – зваротная сувязь
. Зваротная сувязь выкарыстоўваецца двух тыпаў, з аднаго боку, гэта прадастаўленне вучням інфармацыі аб тым, як лепш вучыцца, з другога,  інфармацыя для настаўніка, каб ён мог змяніць і палепшыць спосаб навучання.
Актыўная ацэнка не выкарыстоўве балы, замест іх вучань атрымлівае  вусную або пісьмовую зваротную сувязь. Зваротная сувязь даецца на працягу ўсяго працэсу навучання, у той час як адзнака выстаўляецца ў канцы навучання, такім чынам, адзнака з’яўляецца падсумоўваючай ацэнкай.
Шмат што з таго, што мы даведаліся пра актыўную ацэнку прыйшло з кніг – найперш з артыкулаў англійскіх прафесараў Пола Блэка і  Дылана Ўільяма “Унутры чорнай скрыні”, і “Праца ўнутры чорнай скрыні”, апублікаваных Каралеўскі каледжам (Вялікабрытанія).
Пра актыўную ацэнку я  пачула ўпершыню ў 2002 годзе. З тых часоў мая арганізацыя спрабуе распаўсюдзіць гэтую ідэю ў польскай адукацыйнай прасторы. Мы запрасілі шмат людзей з ЗША і Англіі, каб яны правялі семінары для настаўнікаў, пераклалі некалькі  кніг. Мы таксама праводзім семінары для настаўнікаў і курсы дыстанцыйнага навучання.
Для таго, каб гаварыць аб зваротнай сувязі трэба спачатку сказаць пра мэты ўрока. Вельмі важна, каб  настаўнік пачаў урок з пастаноўкі МЭТЫ – гэтую мэту трэба данесці да навучэнцаў.  Для гэтага неабходна зрабіць яе зразумелай.  Наступным крокам з’яўляецца вызначэнне крытэрыяў ацэнкі, гэта значыць трэба вызначыць, на што мы будзем звяртаць увагу, што нам пакажа, што вучні  дастаткова добра засвоілі тэму. Як  мэты, так і крытэрыі ацэнкі фармулююцца ў выглядзе вучэбнай праграмы ў сучасных даследаваннях еўрапейцаў. Цяпер мы гатовы даць зваротную сувязь аб працы студэнта. Мы павінны памятаць, што даваць зваротную сувязь мы можам толькі, абапіраючыся на вызначаныя крытэрыі.
Гэта выглядае вельмі проста, але на практыцы для настаўнікаў гэта не лёгка.
У актыўнай ацэнкі ёсць некалькі памочнікаў.
• Ключавыя пытанні – пытанні які настаўнік задае вучням, каб матываваць іх, каб заахвоціць да навучання. Яны прымушаюць навучэнцаў зацікавіцца тэмай і даюць  больш шырокі кантэкст.

Напрыклад, калі мы вывучаем геаметрычную прагрэсію, мы паказваем ліст паперы і складзаем яго напалам, затым яшчэ напалам, і так далей. Мы кажам, каб дзеці ўявілі, што мы зрабілі гэтак 100 разоў. Нарэшце пытаемся: якой таўшчыні пакет мы атрымаем?
Гэта неверагодна, але гэта адлегласць ад Зямлі да Месяца.
Пытанне заахвочвае навучэнцаў даведацца што ж такое сума геаметрычнай прагрэсіі.
• Узаемная ацэнка  – гэта такая ацэнка, пры якой зваротную сувязь дае адзін навучэнец іншаму. Пры такой форме ацэнка адбываецца хутчэй і вучні маюць магчымасць вучыцца адзін у аднаго.
• Самаацэнка – вучні самі ацэньваюць сваю працу паводле крытэрыяў.  Гэта вельмі важна не толькі для  навучання ў школе, але і ў іх будучым жыцці.
• Тэхніка задавання пытанняў. Ёсць шмат спосабаў задаць пытанне.  Напрыклад пры  АA рэкамендуецца прасіць вучняў знайсці адказ у парах, даваць дастаткова часу,  каб яны маглі падумаць, перш, чым адказаць.
Здаецца відавочным, што АА неабходна для добрага выкладання, але настаўнікі не выкарыстоўваюць гэты інструмент. Таму нашы выкладчыкі рэкамендуюць узяць адзін з элементаў АА,  на практыцы паглядзець на вынікі і абмеркаваць іх з калегамі. У нас ёсць вялікая і разнастайная база добрых ідэй, якую стварылі настаўнікі-практыкі АA. Мы просім настаўнікаў дзяліцца сваім вопытам з іншымі.
Мы штогод набіраем 500 настаўнікаў  на дыстанцыйныя курсы па актыўнай ацэнцы.
Папраўдзе, АA добра вядомая ў свеце, ёй карыстаюцца ў многіх адукацыйных сістэмах. Асабліва ў краінах АЭСР,  якія спрыяюць папулярызацыі і распаўсюду гэтага метада на працягу многіх гадоў.

Мы заўважылі,  што АA дае лепшы вынік, калі да методыкі далучаецца ўся школа. Таму мы  стараемся праводзіць семінары для ўсяго школьнага калектыву.
Мы таксама зразумелі, што пра актыўную ацэнку трэба распавесці вучням. Яны ж прызвычаіліся да  традыцыйнай ацэнкі і, як правіла, не жадаюць зменаў. Далучэнне бацькоў да працэсу таксама важна.

Мы зрабілі высновы, што настаўнікі павінны абмяркоўваць метады выкладання. Для гэтага яны павінны назіраць за працай калег, абмяркоўваць  і ўкараняць новыя ідэі ў сваёй практыцы. Мы знайшлі добры шлях, каб палепшыць працу настаўніка і назвалі яго “OК-observation” – АА-назіранне. Шмат настаўнікаў працуюць у малых групах над паляпшэннем практыкі. Мы называем гэтыя групы “кола сяброў”
Мы апублікавалі дзве кнігі пра АА:
“Ацэнка для навучання. Увядзенне ў практыку”  P. Black, Ch. Harrison, C. Lee, B. Marshall, D. Wiliam
«Актыўная ацэнка на практыцы» Данута Стэрна (на польскай мове “Ocenianie kształtujące w praktyce”)
Другая з гэтых публікацый багата ілюстравана практычнымі прыкладамі на аснове вопыту настаўнікаў, якія прымаюць удзел у дыстанцыйным курсе.

Мы папулярызуем АА ў Польшчы 10 год,  арганізуем прэзентацыі для прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, сістэмы кіравання адукацыяй, настаўнікаў, дырэктараў школ і работнікаў ВНУ. У нас ёсць сайт, прысвечаны актыўнай ацэнцы www.ceo.org.pl / OK. Мы публікуем тэксты, напісаныя выкладчыкамі і экспертамі, прыклады добрай практыкі  і карысныя парады, напрыклад, як зрабіць бацькоў прыхільнікамі АА. На сайце таксама ёсць форум для актыўных АА-практыкаў.
Мы спадзяемся, што гэта будзе стымуляваць настаўнікаў выкарыстоўваць зваротную сувязь замест ацэнак. Мы па-ранейшаму лабіюем гэтае пытанне.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: