Юлія Паўлава. Урок на прынцыпах АА па беларускай мове ў 5 класе па тэме: “Прызначэнне літар е, ё, ю, я, і”

Аўтар – настаўніца беларускай мовы гімназіі №1 г. Барысава, пераможца  раённага конкурса прафесійнага майстэрства,  “Настаўнік года-2013” Барысаўшчыны.

Наталля Ільініч пра ўрок Юліі Паўлавай: “Радасна мне было вывучаць Ваш выдатны ўрок. Вы паказалі ў ім, на мой погляд, вышэйшы клас настаўніцкага майстэрства. У гэты урок гарманічна ўплецены ўсе элементы АА, прычым зроблена гэта вельмі да месца, кожны элемент пасуе да зместу і працуе на ажыццяўленне пастаўленых  мэтаў. Асабліва дзіўлюся я, як Вам удаецца так прыгожа, коратка і змястоўна фармуляваць мэты мовай вучняў і наштобузу, пры гэтым віртуозна разводзячы іх – яны не дублююць адно другога, а выконваюць кожны сваю функцыю. Добра, што мэты ўрока вучні фармулююць самі – абапіраючыся на гэту схему, яны лёгка гэта зробяць. Вельмі ўсцешыла мяне і скразная змястоўная тэма ўрока – пра сям’ю, бацькоў, любоў і павагу да іх. Вы знайшлі прыгожыя вершы, цытаты, прыказкі на гэтую тэму – свежыя, арыгінальныя (ва ўсякім разе для мяне). Нават вывучэнне новых правілаў беларускага правапісу арганічна ўпісалася ў тэму “сям’я-бацькі”.

План-канспект урока Юліі Паўлавай


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: