Аўтар – настаўніца беларускай мовы Прошкаўскай СШ Глыбокскага раёна.
Таццяна Ціманоўская пра ўрокі на прынцыпах АА: “Цікавым і дзейнасным у актыўнай ацэнцы для мяне з’явілася вызначэнне мэты на мове вучня – канкрэтнай і зразумелай. Для мяне і вучняў мэта служыць арыенцірам дзейнасці на ўроку ( мы дакладна ведаем, да чаго хочам прыйсці у канцы ўрока). Калі мэта раскладзена па “паліцах”, то лягчэй успрымаецца вучэбны матэрыял, так як ён канкрэтызаваны. Вельмі, на мой погляд, удалы элемент АА наштобузу. Дзеці ўспрымаюць наштобузу як план урока, які ў нас прысутнічаў і раней, але, зноў жа, больш зразумелы і канкрэтны.
Прынцып “неўздымання рукі” сцёр стэрэатып выклікаць тых, хто ўздымае рукі (эканомія часу, хутчэй атрымаць правільны адказ і г.д.). Канешне, я не адмовілася поўнасцю ад выклікання тых, хто ўздымае руку, але вучні ведаюць, што выкліканы можа быць любы з іх, таму трэба рыхтавацца больш адказна да ўроку. Такім чынам, усе пастаўлены ў аднолькавыя ўмовы.
Правядзенне дзейнаснай рэфлексіі, калі можна вызначыць, што незразумела, прывяло да таго, што мае вучні сталі смялей задаваць пытанні, якія падаюцца складанымі.
Увогуле, хачу адзначыць, што АА я і мае вучні ўспрынялі станоўча. Я бачу на ўроках большую зацікаўленасць, адказнасць да вучобы, вучні сталі больш уважліва слухаць адказы адзін аднаго, каб зрабіць не заўвагі, а парады, як лепш можна было адказаць.”
План-канспект урока doc.23kb