У сакавіку 2014 года польскія калегі запрасілі групу беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў дыстанцыйных курсаў “Стратэгія актыўнай ацэнкі” каб абмяняцца вопытам выкарыстання гэтай навучальнай тэхналогіі. Дапамаглі арганізаваць візіт адукацыйныя грамадскія арганізацыі, і якраз падчас веснавых канікул беларусы пазнаёміліся з сістэмай адукацыі Польшчы – краіны, якая паводле даследаванняў PISA мае адну з найбольш эфектыўных сістэм адукацыі ў свеце.
Прапануем пераклад артыкула пра візті беларусаў з сайта Цэнтар развіцця адукацыі.
24 Сакавіка 2014 г , у Цэнтры развіцця адукацыі адбылася сустрэча з дэлегацыяй выкладчыкаў з Беларусі, якія прыехалі у Польшчу з азнаямленчым візітам. Гэта была трэцяя сустрэча, арганізаваная ў апошнія гады Беларускім таварыствам ім. Р. Шумана ў Варшаве.
Адбылася сустрэча з намеснікам дырэктара Цэнтра развіцця адукацыі Марленай Фалькоўскай. Удзельнікі былі азнаёмленыя з структурай, задачамі і мерапрыемствамі Цэнтра развіцця адукацыі, у прыватнасці, з мэтамі ўсіх сістэмных праектаў, што рэалізуюцца ў Цэнтры. Акрамя таго, мы далі гасцям агульную інфармацыю аб арганізацыі адукацыі ў Польшчы, з акцэнтам на наш вопыт і праблемы, з якімі сутыкаецца польская сістэма адукацыі.
У нашых госцей было шмат пытанняў, звязаных з ужываннем новага навучальнага плана для польскіх настаўнікаў. Была магчымасць наблізіць іх да філасофіі, а таксама звярнуць увагу на тое, якія істотных змены адбыліся ў свядомасці нашых педагогаў, калі яны пачалі рэалізоўваць навучальны план. Шмат зацікаўлення сярод гасцей таксама выклікала пытанне аб свабодзе польскіх настаўнікаў у распрацоўцы навучальных праграм.
Удзельнікі цікавіліся кар’ерным шляхам настаўнікаў. Госці мелі шмат пытанняў наконт педагагічнай адукацыі і шляхоў заахвочвання таленавітых маладых людзей выбраць для сябе гэтую прафесію. Таксама абмяркоўвалі спосаб павышэння прэстыжу настаўніцкай прафесіі, і розніцы ў аплаце працы педагогаў, якія працуюць у Польшчы і Беларусі.
Арыгінал і фота тут.