Аўтар – настаўнік матэматыкі СШ №2 г. Горкі.
Генадзь Змітровіч: “За 26 гадоў настаўнікам матэматыкі я прымяняў розныя падыходы да выкладання гэтага прадмета. Але найбольш мне падабаецца АА, таму што яна дапамагае дзецям вучыцца. Мэты вучэбнага занятку я фармуляваў так і раней: што павінны вучні ведаць і чаму павінны навучыцца напрыканцы вучэбнага занятку.
Сярод новых элементаў я выкарыстоўваю пастаноўку мэтаў на мове вучняў, прыцягваю іх да фармулёўкі гэтых мэтаў, крытэрыі ацэньвання, дазваляю вучням абмеркаваць маё пытанне ў парах перад тым, як адказваць. Даю пэўны час на абдумванне. Прымяняю самаправерку і самаацэнку, розныя прыёмы зваротнай сувязі.”
План-канспект урока Генадзя Змітровіча на рускай мове з дадаткамі