Сайт прысвечаны Фарматыўнай (больш вядомай у нашай краіне пад назвай “Актыўная Ацэнка”). Фарматыўная ацэнка (Formative Assessment ) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы на аснове зваротнай сувязі.
Фарматыўная Ацэнка — тэхналогія навучання, заснаваная на якаснай зваротнай сувязі. Прызнаная найлепшай для паляпшэння матывацыі і вучнёўскіх дасягненняў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай. Фарматыўная Aцэнка эфектыўна рыхтуе маладых людзей вучыцца на працягу ўсяго жыцця, браць адказнасць за сваё навучанне. ФА паводле даследаванняў займае адно з першых месцаў сярод усіх методык, якія павышаюць эфектыўнасць навучання.
![]() Метадычныя асновы АА
|
![]() Аўтарскія распрацоўкі заняткаў
|
![]() Бацькі – актыўныя ўдзельнікі АА
|
![]() Актыўная Ацэнка ў іншых краінах свету
|
![]() Задайце пытанне нашым экспертам
|
Дыстанцыйнае навучанне “Фарматыўная / Актыўная ацэнка”.
Курс 2023/24 навучальнага года паспяхова скончылі 34 студэнты. Паглядзець прэзентацыю пра асаблівасці, вынікі і планы можна тут
З 2024/2025 навучальнага года бесперапыннае анлайн-навучанне фарматыўнай ацэнцы адкрыта на платформе canvas.instructure.com і даступна па спасылцы https://canvas.instructure.com/enroll/TGP8Y6
Запрашаем на новы анлайн-рэсурс для прасунутых настаўнікаў “Практыкі паспяховага навучання”, метадычнай асновай якога з’яўляецца фарматыўная ацэнка.