Гэту працу вядучы эксперт па Актыўнай ацэнцы ў Польшчы Данута Стэрна прадставіла беларускім педагогам, удзельнікам школы ментараў у Варшаве ў жніўні 2014 г. У ёй абагулены вопыт не толькі польскіх метадыстаў па практыках супрацоўніцтва настаўнікаў (ПСН), але і перадавыя набыткі педагагічнай практыкі з іншых краінаў – Японіі, Кітая і інш..
Спадарыня Данута прасіла беларускіх настаўнікаў дапоўніць дадатковы матэрыял (пад слайдамі) беларускім вопытам. Гэта зрабіла наша калега Алена Радзевіч, метадыст і выкладчык Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Беларусі. Так што можна лічыць гэту працу сумеснай.
Цікава было б пачуць і Вашы думкі, шаноўныя калегі, пра такія практыкі супрацоўніцтва настаўнікаў:
- Ці магчыма прапанаваныя ПСН выкарыстаць у нашай беларускай школе?
- Наколькі актуальныя для нас, беларускіх педагогаў, такія практыкі супрацоўніцтва настаўнікаў для ўдасканалення навучальнага працэсу?
- Магчыма, у Вашай школе ёсць нешта падобнае, а можа яшчэ больш цікавае па ПСН?