Таццяна Лісава. Факультатыўныя заняткі “Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы” ў 10 класе па тэме: “Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа”

Аўтар – настаўніца беларускай мовы гімназіі №3 Бабруйска.

Галіна Сухава пра распрацоўку Таццяны Лісавай: “Работа зроблена вельмі якасна.  Мэта настаўніка і мэта вучня пра адно і тое ж, але рознымі словамі. Вы правільна разводзіце гэтыя паняцці.
НаШтоБуЗу, на мой погляд, складзены ідэальна, узорна: усё прадугледжана, каб вучні не дапусцілі памылак.
Я лічу станоўчым Ваша ўменне пачаць урок з праблемы,з пагружэння вучняў у сітуацыю няведання. Я ўпэўнена, што гэта вельмі эфектыўнае навучанне. Арганізавана самастойная пазнаваўчая дзейнасць вучняў так, што дзеці не атрымліваюць гатовых адказаў на вырашэнне праблемы.
Выкарыстоўваеце да месца інтэрактыўную дошку. Яна на ўроку ў Вас не сродак стварэня нагляднасці, а сродак стварэння праблемнасці.
Матэрыял заняткаў адпавядае ўзроўню старэйшых класаў, граматна арганізавана лексічная работа. Узаемаацэнка арганізавана граматна, дзеці маюць магчымасць вучыцца адзін у адно.”

План-канспект урока Т. Лісавай з дадаткамі


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: