Аўтар – настаўніца геаграфіі СШ№21 г. Бабруйска.
Наталля Ільініч пра распрацоўку Рымы Шаўцовай: “Урок Ваш вельмі добры, і не толькі таму, што пабудаваны на прынцыпах актыўнай ацэнкі. Шчыльны, насычаны гульнявымі элементамі, самастойнай працай вучняў, даследчымі момантамі. У ім я ўбачыла такія элементы АА: сувязь з папярэднімі ведамі, мэты мовай вучняў і наштобузу, ключавое пытанне, абмеркаванне мэтаў ў парах, групавая работа, узаемаацэнка групавой работы, выкарыстанне сігнальных картак для зваротнай сувязі, наштобузу да дамашняй работы (дыферэнцыяванае!) Мэты мовай вучняў, наштобузу распрацоўвалася разам з вучнямі, увогуле, увесь урок быў пабудаваны на працы вучняў, і гэта вельмі добра. Не ведаю, ці пагадзіцеся Вы са мною, Рыма, але мне здаецца, што выкарыстанне элементаў АА зрабіла яго больш эфектыўным.
Што тычыцца ключавога пытання, то мне яно падалося не вельмі цікавым. Затое у канцы ўрока Вы прапануеце “ответить на проблемный вопрос: что было бы с нашей планетой, если бы у неё отсутствовала атмосфера?” Класна! Як на мой погляд, дык гэта пытанне магло б прагучаць у пачатку ўрока і адыграць ролю ключавога ці праблемнага на ўсім уроку. Але гэта толькі маё меркаванне.”