Аўтар – настаўніца гісторыі Бокшыцкай СШ Слуцкага раёна.
Сцэнарый урока спалучае метады актыўнай ацэнкі, тэхналогіі INSERT,актыўныя і інтэрактыйныя прыёмы, самастойную, часткова-даследчую форму дзейнасці вучняў, працу з дадатковымі крыніцамі ведаў. Значная ўвага надаецца развіццю лагічнага мыслення вучняў.
Мэты на мове вучняў:
– мы параўнаем розныя погляды на працэс калектывізацыі;
– мы абмяркуем, чаму разыходзяцца ацэнкі калектывізацыі;
– у канцы ўрока мы паспрабуем даць адказ на пытанне: “Ці можам мы назваць калектывізацыю прагрэсіўнай з’явай у эканамічным развіцці СССР?”
Ключавое пытанне:
У 1920–1930 гг. адбылося пераўтварэнне аграрна-індустрыяльнага грамадства БССР у індустрыяльна-аграрнае. Ці апраўданымі былі сродкі такой мадэрнізацыі?