У рэдакцыі газеты “Звязда” прайшла дыскусія пра актыўную ацэнку. Журналіст Надзея Нікалаева запрасіла да ўдзелу аўтараў дапаможніка «Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі» прафесара кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Мікалая ЗАПРУДСКАГА, начальніка Цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА Алену РАДЗЕВІЧ, метадыста аддзела метадычнага забеспячэння гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Алену ПАЛЕЙКА, кіраўніка партала nаstаunіk.іnfо, намесніка старшыні Таварыства беларускай школы Тамару МАЦКЕВІЧ, старшага выкладчыка кафедры педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ Міхаіла КУДЗЕЙКУ, а таксама настаўніцу пачатковых класаў сярэдняй школы №17 горада Барысава Святлану ЛОКІС і маці пяцікласніцы адной са сталічных школ Святлану ПАЛЯНСКУЮ.
