Аб дыстанцыйным курсе пойдзе тут размова:
і пра мае стратэгіі высновы…
Святлана Іванюшына, студэнтка дыстанцыйнага навучання 2015/16 г.
Ацэнка актыўная – новая мода
Ці поўная розуму вучняў свабода?
Каб у гэтых пытаннях, сябры, разабрацца,
На курс дыстанцыйны хутчэй запісацца.
Сваю мэту ў курсе тут мелі студэнты.
З чаго пачыналі? Бадай, з элементаў.
І кожны сабе сам пачаў вырашаць:
Ці трэба стратэгію ў сэрцы прыняць.
Былі меркаванні, што гэта не нова,
Ужо працавалі так, – робяць выснову.
Але ж пра навінкі ніхто не казаў,
З знаёмых часцін хтосьці цэлае склаў!
Навошта, пытаюцца, нам гэта трэба,
Калі ў Дзяржавы няма той патрэбы?
Цяжар у настаўніка так непад’ёмны:
Праграмы, канцэпцыі, сшыткаў аб’ёмы…
Калі нам знайсці на стратэгію час
І дзе адшукаць тут падтрымку якраз?
Дырэктар, намеснік клянуць за адзнакі,
А мы – нібы проста дарэмнапісакі?
Тут рушыла хуткая нам дапамога:
Пра курс у газеце артыкулаў многа.
З “Настаўніцкай” спрэчкі не сталі ствараць,
Таму пачалі мы смялей працаваць.
Былі і няўдачы, былі перамогі.
Была тут для многіх цярністай дарога:
Студэнт справаздачу сваю адсылае,
А ментар з адказам ледзь-ледзь паспявае!
Зваротная сувязь – як гэта цікава:
Тут нам дапамога вялікая ў справах.
Калі штосьці ты зразумеў недакладна,
То ментары ўсё растлумачаць так складна!
І вось падышоў раптам курс да сканчэння:
Развітвацца сумна, але без сумнення,
Хто змог веды гэтыя ў сэрцы прыняць,
Інакш больш не зможа, бадай, працаваць!
Песня пра дыстанцыйны курс
На матыў “Тры чарапахі” Лявона Вольскага, NRM
Калі расчараваны навучальным працэсам
І жадаеш ты нешта знайсці,
Значыць, хутка на курс па Актыўнай Ацэнцы
Дыстанцыйны наш трэба зайсці.
Каб не блытаць ніколі ацэнку з адзнакай,
Трэба новае штось паспытаць.
Мэты зможаш паставіць да ўрока, як варта,
Дыялог з вучнем зможаш трымаць.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, тут цікавыя людзі!
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, ты завітай!
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, сюрпрызаў шмат будзе,
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, ты завітай!
Ты адкрыеш для вучняў чароўнае слова:
НаШтоБуЗУ яго тут завуць.
Раскрывае яно да пазнання аснову,
Не дае ім на ўроку заснуць!
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, тут цікавыя людзі!
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, ты завітай!
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, сюрпрызаў шмат будзе,
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, ты завітай!
Каб любіць сваю школу і ўсё, што ты робіш,
І з бацькамі наладзіць кантакт,
Ключавыя пытанні, узаемаацэнка –
Гэты курс на галоўных кітах!
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, тут цікавыя людзі!
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, ты завітай!
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, сюрпрызаў шмат будзе,
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты завітай, ты завітай!