Матэрыялы педагагічнага фестывалю “Стратэгіі Актыўнай ацэнкі”

Фестываль “Стратэгіі актыўнай ацэнкі” сабраў 88 настаўнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кожны прывёз сваю педагагічную ідэю, каб пазнаёміць з ёй калег.
У дадатак майстар класы правялі польскія педагогі Данута Стэрна і Аляксандра Мікульска і іх беларускія сябры ментары дыстанцыйнага курсу па АА – Эла Якубоўская, Вольга Жыткая, Нататлля Катчанка, Святлана Локіс, Галіна Сухава і Алена Ананчыкава.

Педагагічны фестываль “Стратэгіі актыўнай ацэнкі” адбыўся на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі 15-16 чэрвеня 2016 г. У ім прынялі ўдзел фіналісты і ментары пятага дыстанцыйнага курса  па Актыўнай ацэнцы, лідары АА ў Беларусі, адмыслоўцы сістэмы дадатковай адукацыі педагогаў, прадстаўнікі грамадскіх адукацыйных арганізацый, педагагічная прэса.

Больш інфармацыі і фота на сайце настаўнік-інфо


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: