11-12 кастрычніка на базе ДУА Акадэмія паслядыпломнай адукацыі прайшлі навучальныя курсы «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання» для прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці Расійскай Федэрацыі. Ініцыятарамі міжнароднай сустрэчы выступіў «Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі» і ПТ «Садружнасць школ асобасна-арыентаванай адукацыі».
У семінары прыняло ўдзел 80 педагогаў з розных рэгіёнаў Расіі.
Мэтай семінара было пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і перадача беларускага досведу выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі як сродка павышэння акадэмічнай паспяховасці, унутранай матывацыі, ацэначнай самастойнасці і адказнасці навучэнцаў за ўласнае навучанне.
Падрабязная інфармацыя, фота і відэа на сайце настаўнік-інфо