Аляксандр Піменаў: “Бацькам уласцівая вельмі моцная звычка – ацэньваць усё ў балах”. (відэа)

Заслужаны настаўнік Расійскай Федэрацыі, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара маскоўскай школы № 2116 Аляксандр ПІМЕНАЎ падзяліўся вынікамі праведзенага ў чатырох расійскіх рэгіёнах даследавання. Яно ахапіла каля 1,5 тысячы навучэнцаў з 4-га па 10-ы класы, каля 200 педагогаў і 62 дырэктары школ, а прадметам вывучэння сталі праблемы ацэньвання адукацыйных дасягненняў навучэнцаў у сучаснай школе.

Высветлілася, у прыватнасці, што вучні і настаўнікі маюць розныя ўяўленні адносна існуючай сістэмы ацэньвання на ўроку і яе аб’ектыўнасці, уключаючы разуменне крытэрыяў. Так, толькі 45 % апытаных школьнікаў заявілі, што яны разам з настаўнікам вызначаюць мэты ўрока. А настаўнікі ў гэтым упэўнены, як кажуць, на ўсе сто! Не сумняваюцца ў аб’ектыўнасці ацэньвання толькі 43 працэнты школьнікаў, прычым з пятага па дзясяты клас упэўненасць у аб’ектыўнасці ацэньвання зніжаецца. Між іншым, крытэрыі ацэньвання разумеюць усяго 49 працэнтаў школьнікаў. Затое 99 (!) працэнтаў педагогаў абсалютна ўпэўнены ва ўласнай аб’ектыўнасці!

Відэа і тэкст на сайце настаўнік-інфо


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: