Nastaunik.info падрыхтаваў вучэбна-метадычны комплекс для вывучэння прадмета “Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь”.
Прапануем дапаможныя матэрыялы да §15-21 падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. “Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь” 4 клас, 2018 г.
Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролік і план-канспект урока з заданнямі і раздаткамі. Планы ўрокаў распрацаваны на пынцыпах методыкі актыўная ацэнка.
Іх можна выкарыстаць як для традыцыйнага ўрока, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.
Распрацоўкі ўрокаў глядзець на сайце настаўнік-інфо
Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.
Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, – апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com.
Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў – перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.
17 Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў Полацк, Тураў, Заслаўе
Спампаваць ролік
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі
18 Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск
Спампаваць ролік
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі
19 Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў Гродна, Гомель, Магілёў
Спампаваць ролік
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі
§ 20. “Пачынальнік кнігадрукавання”
Спампаваць ролік
Спампаваць прэзентацыю PPTX
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі
Глядзіце ранейшыя матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:
§15. Пад сценамi старажытных замкаў
§16. Па якіх законах жылі нашы продкі
(Рэкамендуем падпісацца на канал https://www.youtube.com/user/NastaunikInfo , каб не прапусціць карысныя відэаматэрыялы).